Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя ня будзе паўтараць рэфэрэндум

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.04.2017 14:01
Выбарчая камісія другі раз палічыла, што рэфэрэндум зьяўляецца сапраўдным.
PAP/EPA/SEDAT SUNA

Турцыя ня будзе паўтараць рэфэрэндуму
Выбарчая камісія другі раз палічыла, што рэфэрэндум зьяўляецца сапраўдным.
У Турцыі ня будзе паўторнага рэфэрэндуму. Выбарчая камісія краіны адхіліла скаргі трох апазыцыйных партый на ход галасаваньня.
Нагадаем, на рэфэрэндуме, праведзеным у нядзелю, перамаглі прыхільнікі пашырэньня паўнамоцтваў прэзыдэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана. „За” прагаласавала больш за 51% выбаршчыкаў, „супраць” - больш за 48%.
Выбарчая камісія паведаміла, што яна разглядала скаргі трох партый на працягу сямі гадзін, але ў рэшце рэшт вырашыла адхіліць іх. Такім чынам, другі раз камісія палічыла, што рэфэрэндум зьяўляецца сапраўдным. Раней турэцкія ўлады заявілі, што няма ніякіх падставаў ануляваць галасаваньне.
Тым часам зь нядзелі ў буйных гарадах краіны даходзіць да антыўрадавых дэманстрацый. Паліцыя ў Стамбуле арыштавала 19 чалавек, якіх падазраюць у спробе правакацыі.
Калі ў канчатковым выніку гэтыя вынікі будуць зацьверджаныя, то прэзыдэнт у Турцыі стане таксама кіраўніком ураду й атрымае шэраг іншых, новых паўнамоцтваў.
аз

У Турцыі ня будзе паўторнага рэфэрэндуму. Выбарчая камісія краіны адхіліла скаргі трох апазыцыйных партый на ход галасаваньня.

Нагадаем, на рэфэрэндуме, праведзеным у нядзелю, перамаглі прыхільнікі пашырэньня паўнамоцтваў прэзыдэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана. „За” прагаласавала больш за 51% выбаршчыкаў, „супраць” - больш за 48%.

Выбарчая камісія паведаміла, што яна разглядала скаргі трох партый на працягу сямі гадзін, але ў рэшце рэшт вырашыла адхіліць іх. Такім чынам, другі раз камісія палічыла, што рэфэрэндум зьяўляецца сапраўдным. Раней турэцкія ўлады заявілі, што няма ніякіх падставаў ануляваць галасаваньне.

Тым часам зь нядзелі ў буйных гарадах краіны адбываюцца антыўрадавыя дэманстрацыі. Паліцыя ў Стамбуле арыштавала 19 чалавек, якіх падазраюць у спробе правакацый.

Калі ў канчаткова вынікі будуць зацьверджаныя, то прэзыдэнт у Турцыі стане таксама кіраўніком ураду й атрымае шэраг іншых, новых паўнамоцтваў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт