Улады Нэпала вырашылі забараніць пажылым людзям падымацца на Эвэрэст
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.05.2017 15:06
Улады Нэпала плянуюць усталяваць новыя ўзроставыя абмежаваньні для ўваходу на Эвэрэст.
commons.wikimedia.org/By Patricia Sauer/CC BY-SA 4.0
Пра гэта заявіў Дэпартамэнт турызму Нэпала.
Новаўвядзеньні накіраваныя на памяншэньне сьмяротнасьці альпіністаў. "Пасьля нядаўняй трагічнай гібелі знакамітага нэпальскага альпініста Міна Бахадура Шэрхана, які паспрабаваў ва ўзросце 86 гадоў стаць найстарэйшым заваёўнікам найвышэйшага піка Зямлі, урад сур'ёзна абмяркоўвае верхнюю ўзроставую мяжу", - адзначае кіраўніцтва краіны.
Абмежаваньне закране вяршыні вышынёй ад васьмі тысяч мэтраў.
Рашэньне падтрымалі самі спартоўцы. Прэзыдэнт Асацыяцыі альпінізму Нэпала прапануе не пускаць у самыя высокія горы людзей старэйшых чым 76 гадоў. Ніжні ўзроставы парог пачынаецца з 16 гадоў.
На тэрыторыі Нэпала знаходзіцца восем з 14 васьмітысячнікаў сьвету.
яс