Расея абвастрае міграцыйныя правілы
Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб спэцыяльных нормах бясьпекі ў месцах арганізацыі спартыўных спаборніцтваў.
Расея абвастрае міграцыйныя правілы, зьвязаныя з арганізацыяй масавых мерапрыемстваў. Перад сёлетнім Футбольным кубкам канфэдэрацыяў і Чэмпіянатам сьвету, які адбудзецца ў будучым годзе, Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб спэцыяльных нормах бясьпекі ў месцах арганізацыі спартыўных спаборніцтваў.
У сувязі з Футбольным кубкам канфэдэрацыяў новыя правілы сёлета будуць дзейнічаць з 1 чэрвеня па 12 ліпеня. У гэтым пэрыядзе замежныя госьці будуць абавязаныя зарэгістраваць сваё знаходжаньне ў Расеі ў міграцыйных службах цягам сутак з моманту прыбыцьця, а не, як цяпер цягам 7 дзён.
Указ прэзыдэнта ахоплівае Маскву, Санкт-Пецярбург, Казань і Сочы, то бок гарады, дзе будуць адбывацца матчы.
Падобныя абмежаваньні будуць таксама прымяняцца ў наступным годзе падчас Чэмпіянату сьвету па футболе, між іншым, у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Казані, Сочы, Валгаградзе, Свярдлоўску, Растове й Самары.
Апрача міграцыйных правілаў будуць абвостраныя правілы, датычныя арганізацыі масавых мерапрыемстваў, мітынгаў, дэманстрацый і пікетаў.
Яны будуць праводзіцца толькі ў месцах, вызначаных мясцовымі органамі ўлады й Фэдэральнай службай бясьпекі.
Узмацненьне жорсткасьці міграцыйных правілаў МЗС Расеі тлумачыць неабходнасьцю абароны расейскіх і замежных заўзятараў ад магчымых тэрарыстычных атакаў.
аз
Расея абвастрае міграцыйныя правілы, зьвязаныя з арганізацыяй масавых мерапрыемстваў. Перад сёлетнім Футбольным кубкам канфэдэрацыяў і Чэмпіянатам сьвету, які адбудзецца ў будучым годзе, Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб спэцыяльных нормах бясьпекі ў месцах арганізацыі спартыўных спаборніцтваў.
У сувязі з Футбольным кубкам канфэдэрацыяў новыя правілы сёлета будуць дзейнічаць з 1 чэрвеня па 12 ліпеня. У гэты пэрыяд замежныя госьці будуць абавязаныя зарэгістраваць сваё знаходжаньне ў Расеі ў міграцыйных службах цягам сутак з моманту прыбыцьця, а не як цяпер цягам 7 дзён.