Logo Polskiego Radia
Print

Афіцыйны часопіс ЭЗ апублікаваў рашэньне аб адмене віз для ўкраінцаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.05.2017 20:49
Ужо ў ноч на 11 чэрвеня грамадзяне Ўкраіны атрымаюць права на бязьвізавы ўезд у ЭЗ.
www.pixabay.com

Афіцыйны часопіс Эўрапейскага Зьвязу апублікаваў рашэньне аб адмене візавых патрабаваньняў для грамадзян Украіны.

Зьмены ў пералік краін, грамадзяне якіх маюць права бязьвізавага ўезду ў ЭЗ на пэрыяд да 90 дзён, былі апублікаваныя ў спэцыяльным выпуску Афіцыйнага часопіса ЭЗ.

Згодна з апублікаваным рашэньнем бязьвізавыя паездкі грамадзян Украіны ў ЭЗ пачнуцца праз 20 дзён пасьля афіцыйнай публікацыі.

Гэта азначае, што ўжо ў ноч на 11 чэрвеня грамадзяне Ўкраіны пры наяўнасьці біямэтрычнага пашпарта атрымаюць права на бязьвізавы ўезд у краіны ЭЗ і краіны Шэнгенскай зоны, якія не зьяўляюцца членамі Эўразьвязу.

Расейская служба Польскага радыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт