ФСБ праводзіць на Крыме антытэрарыстычныя вучэньні
Удзел у іх прымуць каля 2 тыс. вайскоўцаў, а таксама бронетэхніка, авіяцыя й флёт.
Супрацоўнікі спэцназа ФБС праводзяць маштабныя вучэньні па прадухіленьні тэрактаў і дзеяньняў дывэрсантаў на сушы й на моры на Крыме, паведаміла агенцтва ТАСС, спасылаючыся на Цэнтар грамадзкіх сувязей ФСБ.
Вучэньні, па інфармацыі суразмоўцаў агенцтва, пройдуць з 24 па 29 траўня. Удзел у іх прымуць каля 2 тыс. вайскоўцаў, а таксама бронетэхніка, авіяцыя й флёт.
„У ходзе вучэньняў будзе правераны стан баявой гатоўнасьці падразьдзяленьняў цэнтра спэцыяльнага прызначэньня ФСБ Расеі да дзеяньняў па спыненьні тэрарыстычных актаў і ліквідацыі дывэрсійных груп умоўнага праціўніка на тэрыторыі паўвострава і ў марской акваторыі”, - растлумачылі прадстаўнікі службы, адзначыўшы, што ў рамках гэтых мерапрыемстваў „плянуецца задзейнічаць паветраныя й марскія суды”, а таксама „спэцыяльную браніраваную тэхніку, рабатызаваных комплексы” й „сучасныя ўзоры выяўленьня й паразы суперніка”.
Раней, 21 красавіка, аб правядзеньні антытэрарыстычных вучэньняў на мяжы з Крымам паведамлялі ў Службе бясьпекі Ўкраіны (СБУ). Гэтыя мерапрыемствы, паводле інфармацыі прадстаўнікоў ведамства, павінны былі прайсьці ў Херсонскай вобласьці.
rbc.ru/аз
Супрацоўнікі спэцназа ФСБ праводзяць маштабныя вучэньні па прадухіленьні тэрактаў і дзеяньняў дывэрсантаў на сушы й на моры на Крыме, паведаміла агенцтва ТАСС, спасылаючыся на Цэнтар грамадзкіх сувязей ФСБ.
Вучэньні, па інфармацыі суразмоўцаў агенцтва, пройдуць з 24 па 29 траўня. Удзел у іх прымуць каля 2 тыс. вайскоўцаў, а таксама бронетэхніка, авіяцыя й флёт.
„У ходзе вучэньняў будзе правераны стан баявой гатоўнасьці падразьдзяленьняў цэнтра спэцыяльнага прызначэньня ФСБ Расеі да дзеяньняў па спыненьні тэрарыстычных актаў і ліквідацыі дывэрсійных груп умоўнага праціўніка на тэрыторыі паўвострава і ў марской акваторыі”, - растлумачылі прадстаўнікі службы, адзначыўшы, што ў рамках гэтых мерапрыемстваў „плянуецца задзейнічаць паветраныя й марскія суды”, а таксама „спэцыяльную браніраваную тэхніку, рабатызаваныя комплексы” й „сучасныя ўзоры выяўленьня й паразы суперніка”.