Logo Polskiego Radia
Print

Саманта Геймэр просіць пагасіць справу супраць Палянскага

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.06.2017 16:15
Геймэр падкрэсьліла, што яе больш мучае прававая сыстэма ЗША, чым чалавек, які пакрыўдзіў яе даўно таму.
Roman Polański. Photo: PAP/Andrzej GrygielRoman Polański. Photo: PAP/Andrzej Grygiel

Вядомы кінарэжысёр у Злучаных Штатах прасьледуецца за сэксуальны акт з няпоўнагадовай Самантай Геймэр, які адбыўся 40 гадоў таму, і які, у адпаведнасьці з законамі Каліфорніі, трактуецца як згвалтаваньне.

Геймэр зьвярнулася ў гэтай справе ў суд у Лос-Анджэлесе. У судзе яна падкрэсьліла, што яна больш адчувае сябе мучанай прававой сыстэмай Злучаных Штатаў, чым чалавекам, які пакрыўдзіў яе гады таму. З усёй шчырасьцю ў сваёй прамове для СМІ яна сказала. – Гэта не было для мяне настолькі вялікай крыўдай, як многія думаюць. Я была тады сэксуальна актыўнай дзяўчынай. Вядома, гэта было жудасна, (...) але людзей сустракаюць страшнейшыя рэчы, – сказала Геймер.

Адвакат Рамана Палянскага паведаміў, што яго кліент хацеў бы асабіста закончыць справу, і дзеля таго паехаць у Злучаныя Штаты. У ЗША рэжысёру пагражае турма. Адвакат дадаў, што Палянскі ўжо атрымаў пакараньне за свой нягодны ўчынак.

У мінулым адвакаты некалькі разоў спрабавалі спыніць працэс, які праводзіцца супраць Палянскага, але безпасьпяхова.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт