Расея баіцца за свой сувэрэнітэт
Пагрозамі з боку Захаду зоймецца новая камісія.
У Расеі была створана камісія для абароны сувэрэнітэту. Часовы орган будзе працаваць пры Савеце Фэдэрацыі - верхняй палаце расейскага парлямэнта. Яго галоўнай задачай будзе „прадухіленьне ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Расеі”.
Стварэньню камісіі папярэднічалі дыскусіі з удзелам прадстаўнікоў урада, спэцслужбаў і сэнатараў. У ейным ходзе кіраўнік Фэдэральнай службы замежнай выведкі Сяргей Нарышкін сказаў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі й краіны Эўразьвязу працягваюць эканамічную вайну супраць Расеі, мэта якой - выклікаць хаос у краіне.
Таксама старшыня Савета Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка тлумачыла неабходнасьць стварэньня адмысловай камісіі, якая зоймецца пагрозамі з боку Захаду.
„Мы бачым у Расеі рэальная рызыка, зьвязаная з замежным умяшанньем у сувэрэнныя справы нашай краіны й відавочныя спробы дэстабілізацыі палітычнай сытуацыі”, - сказала кіраўнічка Сэнату.
У сваю чаргу, намесьнік міністра замежных спраў Грыгорый Карасін перасьцерагаў перад распаўсюджваньнем русафобіі ў заходніх краінах.
Новая камісія плянуе, у першую чаргу заняцца заходнімі СМІ й няўрадавымі арганізацыямі, якія выкарыстоўваюць замежныя гранты.
аз
У Расеі была створана камісія для абароны сувэрэнітэту. Часовы орган будзе працаваць пры Савеце Фэдэрацыі - верхняй палаце расейскага парлямэнта. Яго галоўнай задачай будзе „прадухіленьне ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Расеі”.
Стварэньню камісіі папярэднічалі дыскусіі з удзелам прадстаўнікоў урада, спэцслужбаў і сэнатараў. У ейным ходзе кіраўнік Фэдэральнай службы замежнай выведкі Сяргей Нарышкін сказаў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі й краіны Эўразьвязу працягваюць эканамічную вайну супраць Расеі, мэта якой - выклікаць хаос у краіне.
Таксама старшыня Савета Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка тлумачыла неабходнасьць стварэньня адмысловай камісіі, якая зоймецца пагрозамі з боку Захаду.
„Мы бачым у Расеі рэальную рызыку, зьвязаную з замежным умяшанньем у сувэрэнныя справы нашай краіны й відавочныя спробы дэстабілізацыі палітычнай сытуацыі”, - сказала кіраўнічка Сэнату.