Logo Polskiego Radia
Print

У Валёніі прасоўваюць драўлянае дойлідзтва Малапольшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.06.2017 16:01
Выставу „Драўлянае дойлідзтва Малапошчы” на замку Фрэйр можна будзе наведаць да канца лета.
Photo:CC BY-SA 3.0/Marc Ryckaert (MJJR) - Praca własna/pl/wikipedia.org

У Валёніі прасоўваюць драўлянае дойлідзтва Малапольшчы
Выставу „Драўлянае дойлідзтва Малапошчы” на замку Фрэйр можна будзе наведаць да канца лета.
У адным з самых прыгожых замкаў Валёніі была адкрытая выстава, прысьвечана малапольскаму Шляху драўлянага дойлідзтва. Вэрнісаж таксама павінен стаць пачаткам партнэрства паміж Замкам Фрэйр (Freyr) і замкам у Новым Вісьнічы (Nowy Wiśnicz).
Як кажа дырэктарка брусэльскага аддзелу Польскай турыстычнай арганізацыі Дамініка Шульц (Dominika Szulc), выстава ў такім месцы будзе эфэктыўна знаёміць замежных турыстаў, зацікаўленых гістарычнай тэматыкай з рэгіёнам Малапольшча (Małopolska).
Дамініка Шульц: Замак Фрэйр наведваюць турысты, якія цэняць культурную й гістарычную спадчыну. Калі нехта наведвае замак у Валёніі, то гэты чалавек зацікаўлены помнікамі гісторыі. Калі пры нагодзе гэты чалавек пазнаёміцца з выставай, датычнай Малапольскага шляху драўлянага дойлідзтва, то можа ў наступны раз вырашыць наведаць Польшчу.

Шлях драўлянага дойлідзтва ў Малопольшчы быў створаны ў 2001 годзе. Ён ахоплівае больш за 250 архітэктурных комплексаў, у тым ліку касьцёлы, праваслаўныя цэрквы, капліцы, званіцы, збожжасховішчы, хаты й шляхецкія сядзібы. Восем з гэтых аб’ектаў былі ўнесеныя ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт