Нямеччына заклікае да справядлівага разьмеркаваньня бежанцаў
Кіраўнік нямецкай дыпляматыі прызнаўся, што Бэрлін сам ня справіцца зь міграцыйным крызысам.
Міністар замежных спраў Нямеччыны Зігмар Габрыэль заклікае да больш справядлівага разьмеркаваньня бежанцаў. У заяве, апублікаванай на афіцыйным сайце нямецкага Міністэрства замежных спраў, Зігмар Габрыэль прызнаўся, што Бэрлін сам ня справіцца зь іміграцыйным крызысам.
„Стала зразумела, што Нямеччына адна ня справяцца з выклікам. Для таго, каб палегчыць пакуты бежанцаў у сьвеце й прадухіліць успышкі новых крызысаў міграцыі, неабходныя супольныя міжнародныя намаганьні й справядлівы падзел абавязкаў”, - пісаў Зігмар Габрыэль у сваёй заяве з нагоды Сусьветнага дня бежанцаў.
Габрыэль адзначыў, што Нямеччына ўжо даўно дапамагае ўцекачам, у прыватнасьці, з Сырыі й суседніх краін, якія змагаюцца з крызысам.
У мінулым годзе Міністэрства замежных спраў Нямеччыны выдзеліла для Высокага камісара ААН па справах бежанцаў рэкордную суму 307 мільёнаў эўра, напісаў кіраўнік нямецкай дыпляматыі.
У 2015 годзе ў Нямеччыну з мэтай падачы заявы на прытулак прыехаў больш за мільён уцекачоў. Невядомай зьяўляецца колькасьць незарэгістраваных бежанцаў, якія ў цяперашні час незаконна знаходзяцца на тэрыторыі Нямеччыны.
аз