Logo Polskiego Radia
Print

Амбасадара Польшчы ва Ўкраіне выклікалі ў МЗС

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.07.2017 15:23
Украінцам не спадабаліся словы міністра Вашчыкоўскага пра стасунак афіцыйных улад да постаці Бандэры.
Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд ВашчыкоўскіМіністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскіpolskieradio.pl

Амбасадара Польшчы ва Ўкраіне выклікалі ў МЗС
Гэта зьвязана з выказваньнем кіраўніка польскай дыпляматыі на тэму Ўкраіны.
Міністар Вітальд Вашчыкоўскі ў нядаўнім інтэрвію для тыднёвіка «W Sieci» гаварыў пра польска-ўкраінскія стасункі ў кантэксьце гістарычнай палітыкі. Гэта выклікала рэакцыю ўкраінскага МЗС.
Украінцам не спадабаліся словы міністра Вітальда Вашчыкоўскага пра стасунак афіцыйных улад да постаці Сьцяпана Бандэры. Польскі міністар сказаў у інтэрвію, што «Ўкраіна не ўвойдзе ў Эўропу разам з Бандэрам».
Польскі амбасадар у Кіеве Ян Пекла пачуў, што Ўкраіна расчараваная словамі польскага кіраўніка дыпляматыі. Як напісана ў камюніке, Кіеў зьвяртае ўвагу на патрэбу больш узважанай павагі польскіх палітыкаў да «праблемных старонак супольнай гісторыі».
Украінскае МЗС таксама падкрэсьліла, што цяпер Украіна, змагаючыся ў Данбасе з расейскай агрэсіяй, плаціць надзвычай высокую цану за свой цывілізацыйны выбар, але таксама абараняе Польшчу і іншыя краіны ЭЗ ад расейскага войска.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт