Logo Polskiego Radia
Print

Эпідэмія халеры ў Емэне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.07.2017 14:53
Ужо трыста тысяч чалавек інфіцыраваных.
Foto: EPA/PAP/YAHYA ARHAB

У Емэне колькасьць людзей, інфіцыраваных халерай ужо перавысіла 300 тысяч, паведаміў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа. У выніку ў краіне з канца красавіка не сьціхае эпідэмія халеры. Ад хваробы ўжо загінула каля 1,7 тысяч чалавек.

Паводле апошніх дадзеных Чырвонага крыжа, кожны дзень захворваюць каля 7 тысяч чалавек.

Reuters адзначае, што за апошнія тыдні запаволіўся рост новых захворваньняў на 2%. Аднак гэта датычыць рэгіёнах, найбольш пацярпелых ад хваробы распаўсюджваецца павольней, у іншых раёнах, у асноўным на захадзе краіны, эпідэмія хутка нарастае.

Эпідэмія халеры сее хаос у Емэне, дзе спачатку пачалася грамадзянская вайна, потым настаў эканамічны крызыс, а цяпер пагражае голад.

Кардынатар па гуманітарных справах ААН у Емэне Джэймі Макголдрык заявіў, што гэтая краіна не ў стане спыніць эпідэмію халеры. Міжнародныя арганізацыі таксама ня маюць такіх магчымасьцяў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт