Logo Polskiego Radia
Print

Камітэт абароны журналістаў: забойства Шарамета не расьледуецца

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 12.07.2017 18:20
Праваабарончая арганізацыя крытычна ацаніла працу сьледчых, якія за год не змаглі выйсьці на сьлед выканаўцаў і заказчыкаў забойства.
Павал Шарамет. Фота: belaruspartisan.orgПавал Шарамет. Фота: belaruspartisan.orgbelaruspartisan.org

Амэрыканскі Камітэт абароны журналістаў сурова раскрытыкаваў Украіну за адсутнасьць прагрэсу ў расьследаваньні забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета. Арганізацыя прадставіла ў Кіеве даклад на гэтую тэму.

У дакладзе аналізуюцца падзеі, якія папярэднічалі забойству журналіста. Аўтары дасьледаваньня падкрэсьліваюць, што за журналістамі «Украінскай праўды», у якой працаваў Павал Шарамет, некім было ўстаноўлена назіраньне. Камітэт абароны журналістаў крытычна ацаніў працу сьледчых, якія за год не змаглі выйсьці на сьлед выканаўцаў і заказчыкаў забойства. Таму прадстаўнікі амэрыканскай няўрадавай арганізацыі зьвярнуліся да прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі з заклікам далучыць да расьсьледаваньня замежных экспэртаў.

Павал Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 году ў выніку выбуху бомбы ў сваім аўтамабілі. Беларускі журналіст, вядомы сваёй крытыкай як беларускіх, так і расейскіх уладаў, пастаянна пражываў ва Ўкраіне.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт