Logo Polskiego Radia
Print

6 млн. жыхароў Фларыды былі пазбаўленыя электраэнэргіі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.09.2017 14:19
Гэта наступства праходжаньня праз амэрыканскі штат урагану "Ірма".
Наступствы ўрагану "Ірма"Наступствы ўрагану "Ірма"AP/EPA/Captain George Eatwell RM / HANDOUT

Жыхары амэрыканскага штату Фларыда паступова пачынаюць вяртацца ў свае дамы пасьля праходжаньня ўрагану «Ірма» – чытаем у выданьні «Dziennik Gazeta Prawna».

Самая важная задача мясцовых уладаў – вярнуць энэргазабесьпячэньне. У выніку ўрагану без электраэнэргіі засталіся 6 млн. жыхароў Фларыды. Важна таксама праверыць стан дарог і мастоў, якія маглі быць пашкоджаныя ў выніку стыхійнага бедзтва.

Паліцыя зьвяртае асаблівую ўвагу на патруляваньне вуліц у населеных пунктах, з якіх трэба было эвакуіраваць жыхароў, каб прадухіліць рабаваньне пакінутай маёмасьці. У адным толькі Маямі арыштавана больш за 10 чалавек. Пакуль што ніхто не бярэцца ацаніць маштаб страт, выкліканых ураганам, але некаторыя кажуць, што яны могуць аказацца меншымі, чым спадзяваліся. «Ірма» не ўдарыла з поўнай сілаю ў ніводзін вялікі горад, хаця ў некаторых месцах штату вецер дзьмуў з хуткасьцю 160 кілямэтраў у гадзіну.

Значна горшая сытуацыя, чым на Фларыдзе, назіраецца на Карыбскіх выспах, якія «Ірма» наведала перад ЗША. На Кубе загінула як мінімум 10 чалавек. Яшчэ горш на Віргінскіх выспах, дзе ўраган зраўняў зь зямлёй цэлыя вёскі. На Карыбскіх астравах загінула больш за 30 чалавек, назіраецца недахоп пітной вады і прадуктаў харчаваньня.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт