Эўрапейская камісія хоча кары для Польшчы за вырубку ў Белавескай пушчы
Эўрапейская камісія пераслала ў Суд Эўразьвязу прапановы караў, якія, паводле яе, павінны быць накладзеныя на Польшчу за непадпарадкаваньне ліпеньскаму рашэньню аб неадкладным спыненьні вырубкі ў Белавескай пушчы.
Эўрапейская камісія не ўдакладняе, якога тыпу ці якога памеру маглі б быць кары. ЭК аднак інфармуе суд, што яны павінны зьнеахвоціць польскі ўрад і запэўніць выкананьне рашэньня суду аб стрыманьні высечкі лесу.
У панядзелак у Люксэмбурзе адбылося слуханьне ў справе вырубкі Белавескай пушчы. Абодва бакі прадставілі свае аргумэнты.
Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Ян Шышка тлумачыў, што Польшча падпарадкоўваецца загаду суду, а працы ў Белавескай пушчы вядуцца толькі ў тых месцах, дзе неабходна запэўніць публічную бясьпеку.
Польскія аргумэнты абвяргала юрыстка ЭК Катажына Гэрман. Яна сьцьвердзіла, што вырубка вядзецца на тэрыторыі, якая не стварае пагрозы для грамадзкага парадку. У якасьці доказу яна паказала мапы і спадарожнікавыя здымкі, каб паказаць абшар вырубкі.
Эўрапейская камісія перадала ў Суд Эўразьвязу прапановы пакараньняў, якія, паводле яе, павінны быць накладзеныя на Польшчу за непадпарадкаваньне ліпеньскаму рашэньню аб неадкладным спыненьні вырубкі ў Белавескай пушчы.
Эўрапейская камісія не ўдакладняе, якога тыпу ці якога памеру маглі б быць пакараньні. ЭК аднак інфармуе суд, што яны павінны зьнеахвоціць польскі ўрад і запэўніць выкананьне рашэньня суду аб спыненьні высечкі лесу.
У панядзелак у Люксэмбурзе адбылося слуханьне на тэму вырубкі Белавескай пушчы. Абодва бакі прадставілі свае аргумэнты.
Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Ян Шышка тлумачыў, што Польшча падпарадкоўваецца загаду суду, а працы ў Белавескай пушчы вядуцца толькі ў тых месцах, дзе дазволена законам.
Польскія аргумэнты абвяргала юрыстка ЭК Катажына Гэрман. Яна сьцьвердзіла, што вырубка вядзецца на тэрыторыі, якая не стварае пагрозы для грамадзкага парадку. У якасьці доказу яна прадставіла мапы і спадарожнікавыя здымкі, каб паказаць абшар вырубкі.
ав