Logo Polskiego Radia
Print

Старшыня ЭП: Мігранты абавязаныя прымаць эўрапейскія нормы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.09.2017 16:55
Антоніё Таяні: З-за бежанцаў нельга здымаюць крыжоў са сьценак у эўрапейскіх школах.
Photo:By European People's PartyPraca pochodna: Kamil.ryy - Ten plik jest fragmentem innego pliku: Members of the Presidency (9290654981).jpg, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org

Старшыня Эўрапарлямэнта лічыць, што ўцекачы й мігранты ў Эўропе павінны абавязкова прымаць эўрапейскую мадэль сям'і й ролі жанчыны. Антоніё Таяні казаў пра гэта ў Фьюджі падчас зьезду партыі былога прэзыдэнта Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі.

Таяні лічыць, што з-за бежанцаў і мігрантаў нельга здымаюць крыжоў са сьценак у эўрапейскіх школах, адмаўляцца ад свабодаў й прынцыпаў арганізацыі эўрапейскага грамадзтва. Ён дадаў, што ў працэсе інтэграцыі ад мігрантаў трэба патрабаваць, каб яны зрабілі выбар і прынялі гэтыя свабоды й прынцыпы, як свае ўласныя.

Таяні пераконваў, што праблемы міграцыі не магчыма вырашыць без „новага, грандыёзнага пляна Маршала для Афрыкі” і сур’ёзных інвэстыцый у афрыканскую эканоміку й інфраструктуры. Ён дадаў, што ў рэалізацыю гэткага пляну павінна заангажавацца ўся Эўропа.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт