Logo Polskiego Radia
Print

Мадрыд ня хоча адпусьціць Каталёнію

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 26.09.2017 17:13
Абвяшчэньне Каталёніяй незалежнасьці пазбавіць Гішпанію шостай часткі ВУП і чвэрці футбольнай зборнай.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Напярэдадні прызначанага на нядзелю рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каталёніі стасункі паміж Барсэлёнай і Мадрыдам сталі надзвычай напружанымі – піша Dziennik Gazeta Prawna. Гішпанскі ў рад адправіў у сталіцу рэгіёну каля 4 тысячаў паліцэйскіх. Экспэрты кажуць, што калі каталёнцы прагаласуюць за выхад са складу Гішпаніі, гішпанскі прэм’ер Марыян Рахой будзе вымушаны выкарыстаць артыкул 155 канстытуцыі. Ён дае цэнтральнаму ўраду права прымусіць любы рэгіён дзейнічаць у «агульным інтарэсе» Гішпаніі, калі паводзіны рэгіёну гэтаму інтарэсу супярэчаць.

Страта Каталёніі была б для Мадрыду вельмі балючай. Яна зьяўляецца адным з самых багатых рэгіёнаў краіны, які выплачвае ў цэнтральны бюджэт больш, чым атрымлівае зь яго. Рэгіён займае 6,3% тэрыторыі Гішпаніі, але ў ім пражываюць 16% насельніцтва краіны – 7,5 мільёнаў чалавек. Валавы рэгіянальны прадукт Каталёніі складае 204,6 мільярды эўра – 1/6 валавога ўнутранага прадукту Гішпаніі. Каталёнія дае адну чацьвертую гішпанскага экспарту, прычым за мяжу прадае больш прадуктаў, чым да іншых гішпанскіх рэгіёнаў. Кожны пяты турыст, які прыяжджае ў Гішпанію, едзе менавіта ў Каталёнію. Акрамя таго, калі каталёнцы вырашаць сварыць самастойную дзяржаву, Гішпанія страціць чацьвёртую частку сваёй футбольнай зборнай. З 23 гульцоў гішпанскай нацыянальнай каманды шасьцёра – гэта каталёнцы.

Dziennik Gazeta Prawna/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт