Будапэшт можа «балюча ўдарыць» па Ўкраіне - кіраўнік МЗС Вугоршчыны
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.09.2017 18:05
Будапэшту вельмі не падабаецца новы закон «Аб адукацыі», падпісаны Пятром Парашэнкам.
Міністар замежных спраў і зьнешняга гандлю Вугоршчыны Пэтэр СійяртаMáté Paczolay/Ministry of Foreign Affairs and Trade
Вугоршчына будзе блякаваць усе спробы Ўкраіны інтэграцыі з Эўразьвязам у рамках праграмы Ўсходняга партнэрства. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў і зьнешняга гандлю Вугоршчыны Пэтэр Сійярта (Péter Szijjártó) у адказ на падпісаньне прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам новага закону «Аб адукацыі».
Згодна новаму закону, мовай навучаньня ва Ўкраіне зьяўляецца дзяржаўная мова, то бок украінская, а навучаньне на мове нацыянальных меншасьцяў можа адбывацца толькі на працягу першых чатырох клясаў. Гэты пункт закону ў вострай форме скрытыкавалі Вугоршчына, Польшча й Румынія.
Паводле прадстаўнікоў нацменшасьцяў, закон парушае Канстытуцыю, пярэчыць міжнароднаму заканадаўству й абавязацельствам, прынятых Украінай.
Пэтэр Сійярта сказаў, што закон не адпавядае каштоўнасьцям Эўразьвязу, зазначыўшы, што ў адказ Будапэшт можа «балюча ўдарыць».
вс