Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржаўная рада Францыі зацьвердзіла зьняцьце крыжа з помніка Яну Паўлу ІІ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.10.2017 16:11
«Калі крыж зьяўляецца рэлігійным знакам ці сымбалем, то яго прысутнасьць у публічнай прасторы пярэчыць праву».
BIld: congerdesign/pixabay.com/CC0

Дзяржаўная рада Францыі зацьвердзіла зьняцьце крыжа з помніка Яну Паўлу ІІ
У мясцовасьці Плоэрмэль стаіць помнік Яну Паўлу ІІ: фігура сьвятога, над ім арка, а на арцы вялікі крыж. Статуя стаіць у горадзе ўжо 12 гадоў. 10 кастрычніка Дзяржаўная рада зацьвердзіла рашэньне суду першай інстанцыі аб зьняцьці крыжа з помніка. Рада патлумачыла сваё рашэньне неабходнасьцю шанаваць аўтаномію касьцёла і дзяржавы.
«Калі крыж зьяўляецца рэлігійным знакам ці сымбалем, то яго прысутнасьць у публічнай прасторы пярэчыць праву», – напісала Дзяржаўная рада.
Бурмістар мясцовасьці не выключае, што зьвернецца ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. «Помнік зьяўляецца часткай краявіду Плоэрмэлю ўжо 12 гадоў, ён не перашкаджае жыхарам. Наадварот, ён зьяўляецца бясспрэчнай турыстычнай цікавінкай. Гэтая скульптура зьяўляецца творам мастацтва, зьмены якога вымагаюць згоды аўтара», – заявіў бурмістар гарадку.
Крыж павінен быць зьняты цягам 6 месяцаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт