Logo Polskiego Radia
Print

У Нэпале аўтобус зваліўся ў раку, загінулі больш за 30 чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.10.2017 06:58
У салёне знаходзілася мінімум 50 чалавек, яшчэ нейкая колькасьць людзей ехала на даху аўтобуса.
Панарама Нэпалу на фоне ГімалаяўПанарама Нэпалу на фоне Гімалаяўpixabay.com/Public Domain CC0

У Нэпале перапоўнены аўтобус у суботу, 28 кастрычніка, упаў у раку, у выніку чаго загінуў 31 чалавек. Пра гэта паведамілі ў мясцовай паліцыі, перадае мясцовае выданьне Kathmandu Post.

Вядома, што аўтобус ехаў з паўднёва-ўсходняга горада Раджбырадж у Катманду.

15 пасажырам, нягледзячы на атрыманыя раненьні, удалося выратавацца. Колькасьць ахвяр аварыі можа быць большай, бо аўтобус быў перапоўненым. У салёне, паводле словаў тых, хто выжыў, знаходзілася мінімум 50 чалавек, яшчэ нейкая колькасьць людзей ехала на даху аўтобуса.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт