Logo Polskiego Radia
Print

ФСБ абвінаваціла апазыцыянэраў у падрыхтоўцы тэракту пад Крамлём

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 10.11.2017 12:10
Абвінавачаныя належаць да руху «Артподготовка», прыхільнікаў якога масава затрымлівалі тыдзень таму.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Расейскія спэцслужбы абвінавацілі ўдзельнікаў апазыцыйнага правага руху «Артподготовка» ў плянаваньні тэракту пад сьценамі Крамля. Жанчыну і чатырох мужчынаў, затрыманых 5 лістапада ў Маскве, абвінавачваюць у тым, што яны хацелі падпаліць дэкарацыі й палеты з саломай на Манежнай плошчы. На несанкцыянаваным мітынгу «Артподготовки» 5 лістапада маскоўская паліцыя затрымала каля 260 чалавек.

Нефармальны рух «Артподготовка» ўзначальвае расейскі палітэмігрант Вячаслаў Мальцаў. Праз Інтэрнэт ён заклікаў сваіх прыхільнікаў да выхаду на ўсеагульны мітынг, які «пакладзе пачатак рэвалюцыі».

Расейскія ўлады заяўляюць, што ён хацеў, каб 5 лістапада групы нацыяналістаў падпалілі будынкі дзяржаўнай адміністрацыі і пачалі нападаць на паліцэйскіх. ФСБ паведаміла, што пяцёра ўдзельнікаў «Артподготовки» нібыта рыхтаваліся ўчыніць пажар, зьнішчаць лініі электраперадач і забіваць паліцыянтаў. Ім пагражае ад 12 да 20 гадоў турмы.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт