Logo Polskiego Radia
Print

У Буэнас-Айрэсе самалёт сутыкнуўся з дронам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.11.2017 10:55
Камандзір паветранага судна патлумачыў, што дрон урэзаўся ў нос самалёта.
Самалёт Boeing 737-800 авіякампаніі Aerolineas ArgentinasСамалёт Boeing 737-800 авіякампаніі Aerolineas Argentinasyoutube.com/screen

У Буэнас-Айрэсе самалёт сутыкнуўся з дронам
У аэрапорце Буэнас-Айрэса (Аргентына) самалёт Boeing 737-800 авіякампаніі Aerolineas Argentinas сутыкнуўся з квадракоптэрам пры заходзе на пасадку. Пра гэта паведамляе La Nacion.
«Aerolineas Argentinas паведамляе, што з рэйсам AR1865 адбыўся інцыдэнт, калі падчас заходу на пасадку ў яго ўрэзаўся дрон», – заявілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.
Як паведаміла кампанія, самалёт «атрымаў нязначнае пашкоджаньне». Камандзір паветранага судна патлумачыў, што дрон урэзаўся ў нос самалёта. «Калі б ён (беспілётнік – рэд.) урэзаўся ў рухавік, мы б страцілі яго», – адзначыў пілёт.
Акрамя гэтага, Рада па расьсьледаваньні авіяцыйных здарэньняў грамадзянскай авіяцыі (JIAAC) і Нацыянальнае ўпраўленьне грамадзянскай авіяцыі (ANAC) шукаюць чалавека, які кіраваў дронам, паколькі, як і ў многіх краінах, у Аргентыне выкарыстаньне падобных апаратаў блізу аэрапортаў забаронена.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт