На кліматычным саміце ў Парыжы выказаліся супраць вугалю
Саміт One Planet: Падтрымка выкапнёвых паліваў – інвэстыцыя ў нашую гібель.
У Парыжы скончыўся міжнародны кліматычны саміт. Яго галоўнай тэмай было пытаньне аб выдзяленьні сродкаў на амбіцыйную праграму спыненьня глябальнага пацяпленьня.
З гэтай мэтай у францускую сталіцу прыбылі прэзыдэнты, прэм’еры й міністры больш за 100 краінаў сьвету. Усё ж на мерапрыемстве адсутнічаў прэзыдэнт ЗША. Дональда Трампа ў Парыж не запрасілі пасьля таго, як ён абвясьціў, што ЗША выходзяць з Парыскіх пагадненьняў.
У сувязі з унутраным палітычным крызысам у Парыж не прыехала таксама канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель. У сваю чаргу дэлегацыю Кітая – краіны, якая ў найбольшай ступені забруджвае навакольнае асяродзьдзе плянэты, ачольваў намесьнік прэм'ера.
Падчас сустрэчы Францыя, Швэцыя, Вялікабрытанія, Нямеччына й Нідэрлянды вырашылі сумесна ўвесьці меры, накіраваныя на тое, каб выкарыстаньне вугалю перастала быць прыбытковым.
У сваю чаргу Генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш пераконваў, што падтрымка выкапнёвых паліваў, гэта „інвэстыцыя ў нашую гібелі”.
У сувязі са зьменай на пасадзе кіраўніка ўраду ўдзел польскай дэлегацыі на кліматычным саміце ў Парыжы быў адменены.
аз
У Парыжы скончыўся міжнародны кліматычны саміт One Planet. Яго галоўнай тэмай было пытаньне аб выдзяленьні сродкаў на амбітную праграму спыненьня глябальнага пацяпленьня.
З гэтай мэтай у францускую сталіцу прыбылі прэзыдэнты, прэм’еры й міністры больш за 100 краінаў сьвету. На мерапрыемстве аднак адсутнічаў прэзыдэнт ЗША. Дональда Трампа ў Парыж не запрасілі пасьля таго, як ён абвясьціў, што ЗША выходзяць з Парыскіх пагадненьняў.
У сувязі з унутраным палітычным крызысам у Парыж не прыехала таксама канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель. У сваю чаргу дэлегацыю Кітая – краіны, якая ў найбольшай ступені забруджвае навакольнае асяродзьдзе плянэты, ачольваў намесьнік прэм'ера.
Падчас сустрэчы Францыя, Швэцыя, Вялікабрытанія, Нямеччына й Нідэрлянды вырашылі сумесна ўвесьці меры, накіраваныя на тое, каб выкарыстаньне вугалю перастала быць прыбытковым.
У сваю чаргу Генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш пераконваў, што падтрымка выкапнёвых паліваў - гэта „інвэстыцыя ў нашую гібелі”.
У сувязі са зьменай на пасадзе кіраўніка ўраду ўдзел польскай дэлегацыі на кліматычным саміце ў Парыжы быў адменены.
аз