Logo Polskiego Radia
Print

Японія пашырае санкцыі супраць Паўночнай Карэі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.12.2017 15:14
Японскія ўлады ўвялі дадатковыя абмежаваньні супраць паўночнакарэйскага рэжыму.
Foto: pixabay.com/CC0

Урад у Токіё вырашыў замарозіць актывы 19 паўночнакарэйскіх кампаній. Такім чынам у сьпіс фірм, якія падлягаюць пад санкцыі ўраду Японіі, да паўночнакарэйскіх устаноў ды арганізацый далучыліся кампаніі, якія працуюць у такіх галінах, як фінансы, гандаль вугалем і нафтай.

Гэта рэакцыя японскіх уладаў на парушэньні рэзалюцыі ААН з боку камуністычнай КНДР.

Японская разьведка мяркуе, што Паўночная Карэя ўжо дасягнула магчымасьці мініятурызацыі ядзернай зброі. Запушчаныя сёлета Пхэньянам ракеты ня раз парушалі японскую паветраную прастору і падалі ў водах, якія зьяўляюцца выключнай эканамічнай зонай Японіі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт