Афіцэр СБУ правёў уласнае расьсьледаваньне Смаленскай катастрофы
Былы народны дэпутат і член ПАСЭ, генэрал-лейтэнант СБУ Рыгор Амельчанка правёў уласнае расьсьледаваньне Смаленскай авіякатастрофы.
Былы народны дэпутат і член ПАСЭ, герой Украіны, генэрал-лейтэнант СБУ Рыгор Амельчанка правёў уласнае расьсьледаваньне Смаленскай авіякатастрофы. Пра гэта ён распавёў у інтэрвію выданьню «Гордан».
«Расея выдатна разумее, што ўсе сьляды злачынства зьнішчыць немагчыма, таму не зьбіраецца і ня верне абломкі палякам. Яны захоўваюцца пад адкрытым небам і ўсе гэтыя сем гадоў іх мэтадычна руйнуюць сьнег, дождж, мароз, сьпякота», – адзначыў Рыгор Амельчанка.
Паводле яго слоў, «Пуцін ня мог дараваць Качыньскаму візыт у Грузію 12 жніўня 2008 года разам з прэзыдэнтамі Ўкраіны, Латвіі, Летувы, Эстоніі», які, «па сутнасьці, спыніў поўную акупацыю Грузіі расейскімі войскамі».
«У Катыні ён (Лех Качыньскі, – рэд.) зьбіраўся заявіць, што расстрэл ваеннапалонных зьяўляецца генацыдам палякаў, і запатрабаваць ад Расеі як нашчадка СССР папрасіць прабачэньня ў польскага народа і юрыдычна апраўдаць расстраляных як нявінна забітых. Пра гэта Качыньскі заявіў у твар Пуціну яшчэ ў верасьні 2009 года ў Польшчы ў прысутнасьці некалькіх дзесяткаў кіраўнікоў Эўропы і іншых краін сьвету«, – дадаў афіцэр СБУ.
Па словах Амельчанкі, ён ня мог дзяліцца вынікамі свайго расьсьледаваньня з польскім бокам, паколькі баяўся, што гэта можа прывесьці да зьнішчэньня атрыманых ім доказаў.
«Толькі калі ўлада ў Польшчы памянялася і стварылі новую сьледчую групу ў Генпракуратуры і камісію ў Міністэрстве абароны, я накіраваў ім устаноўленыя мною фактычныя дадзеныя і пачаў публікаваць матэрыялы свайго расьсьледаваньня. А да гэтага праводзіць аб'ектыўнае сьледзтва было немагчыма і ня мела сэнсу. Яно знаходзілася пад поўным кантролем спэцслужбаў Расеі праз іх татальную агентуру ў Польшчы», – растлумачыў суразмоўца выданьня «Гордан».
Рыгор Амельчанка распавёў аб абставінах свайго расьсьледаваньня: «Я зьвярнуў увагу на тое, што амаль усе целы пасажыраў самалёта былі абвугленыя і без адзеньня». «Гэта магло здарыцца пры велізарнай сіле выбухной хвалі. Яе мог стварыць тэрмабарычны зарад. Такі разьдзірае нават лёгка браніраваную ваенную тэхніку. Падчас выбуху ствараецца тэмпэратура каля тысячы градусаў, якая і апальвае целы», – сказаў генэрал-лейтэнант СБУ.
Поўная версія інтэрвʼю даступная на сайце gordonua.com.
Былы народны дэпутат і член ПАСЭ, герой Украіны, генэрал-лейтэнант СБУ Рыгор Амельчанка правёў уласнае расьсьледаваньне Смаленскай авіякатастрофы. Пра гэта ён распавёў у інтэрвію выданьню «Гордан».
«Расея выдатна разумее, што ўсе сьляды злачынства зьнішчыць немагчыма, таму не зьбіраецца і ня верне абломкі палякам. Яны захоўваюцца пад адкрытым небам і ўсе гэтыя сем гадоў іх мэтадычна руйнуюць сьнег, дождж, мароз, сьпякота», – адзначыў Рыгор Амельчанка.
Паводле яго слоў, «Пуцін ня мог дараваць Качыньскаму візыт у Грузію 12 жніўня 2008 года разам з прэзыдэнтамі Ўкраіны, Латвіі, Летувы, Эстоніі», які, «па сутнасьці, спыніў поўную акупацыю Грузіі расейскімі войскамі».
«У Катыні ён (Лех Качыньскі, – рэд.) зьбіраўся заявіць, што расстрэл ваеннапалонных зьяўляецца генацыдам палякаў, і запатрабаваць ад Расеі як нашчадка СССР папрасіць прабачэньня ў польскага народа і юрыдычна апраўдаць расстраляных як нявінна забітых. Пра гэта Качыньскі заявіў у твар Пуціну яшчэ ў верасьні 2009 года ў Польшчы ў прысутнасьці некалькіх дзесяткаў кіраўнікоў Эўропы і іншых краін сьвету», – дадаў афіцэр СБУ.
Па словах Амельчанкі, ён ня мог дзяліцца вынікамі свайго расьсьледаваньня з польскім бокам, паколькі баяўся, што гэта можа прывесьці да зьнішчэньня атрыманых ім доказаў.
«Толькі калі ўлада ў Польшчы памянялася і стварылі новую сьледчую групу ў Генпракуратуры і камісію ў Міністэрстве абароны, я накіраваў ім устаноўленыя мною фактычныя дадзеныя і пачаў публікаваць матэрыялы свайго расьсьледаваньня. А да гэтага праводзіць аб'ектыўнае сьледзтва было немагчыма і ня мела сэнсу. Яно знаходзілася пад поўным кантролем спэцслужбаў Расеі праз іх татальную агентуру ў Польшчы», – растлумачыў суразмоўца выданьня «Гордан».
Рыгор Амельчанка распавёў аб абставінах свайго расьсьледаваньня: «Я зьвярнуў увагу на тое, што амаль усе целы пасажыраў самалёта былі абвугленыя і без адзеньня». «Гэта магло здарыцца пры велізарнай сіле выбухной хвалі. Яе мог стварыць тэрмабарычны зарад. Такі разьдзірае нават лёгка браніраваную ваенную тэхніку. Падчас выбуху ствараецца тэмпэратура каля тысячы градусаў, якая і апальвае целы», – сказаў генэрал-лейтэнант СБУ.
Поўная версія інтэрвʼю даступная на сайце gordonua.com.
Паводле Рускай рэдакцыі Польскага радыё/ав