Нацгвардыя Ўкраіны выпрабавала новы бронеаўтамабіль (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.12.2017 13:51
У адрозьненьні ад папярэдняй мадэлі, вэрсія «Наватар» мае больш кампактныя памеры й значна лягчэйшая.
facebook.com/NGUmainpage
У Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны прайшло выпрабаваньне новага спэцыялізаванага браніраванага аўтамабіля «Варта-Наватар». Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства ўнутраных спраў у аўторак, 26 сьнежня.
«Бронеаўтамабіль сканструяваны з улікам сучасных патрабаваньняў да тэхнікі падразьдзяленьняў спэцпрызначэньня з выкарыстаньнем шасі, якое прыстасаваны да эксплюатацыі ў самых складаных умовах бездарожжа. У адрозьненьні ад свайго старэйшага брата »Варта«, мадэль »Наватар« мае больш кампактныя памеры й значна лягчэйшая. Таксама экзэмпляр абсталявалі дадатковымі опцыямі, якія забясьпечваюць камфорт і бясьпеку экіпажа », – гаворыцца ў паведамленьні.
У той жа час у Нацгвардыі ўдакладнілі, што тэст-драйв доўжыўся дзьве гадзіны. Там жа дадалі, што бронеаўтамабіль распрацавала прадпрыемства «Ўкраінская бронетэхніка» спэцыяльна для патрэбаў Нацгвардыі.
У Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны прайшло выпрабаваньне новага спэцыялізаванага браніраванага аўтамабіля «Варта-Наватар». Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства ўнутраных спраў у аўторак, 26 сьнежня.
«Бронеаўтамабіль сканструяваны з улікам сучасных патрабаваньняў да тэхнікі падразьдзяленьняў спэцпрызначэньня з выкарыстаньнем шасі, якое прыстасаванае да эксплюатацыі ў самых складаных умовах бездарожжа. У адрозьненьні ад свайго старэйшага брата «Варта», мадэль «Наватар» мае больш кампактныя памеры й яна значна лягчэйшая. Таксама экзэмпляр абсталявалі дадатковымі опцыямі, якія забясьпечваюць камфорт і бясьпеку экіпажа», – гаворыцца ў паведамленьні.
У той жа час у Нацгвардыі ўдакладнілі, што тэст-драйв доўжыўся дзьве гадзіны. Там жа дадалі, што бронеаўтамабіль распрацавала прадпрыемства «Ўкраінская бронетэхніка» спэцыяльна для патрэбаў Нацгвардыі.
корреспондент/вс
facebook.com/NGUmainpage