Logo Polskiego Radia
Print

Мастацкая выстава ў Генуі аказалася выставай фальшывак

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 15.01.2018 07:12
Наведвальнікі дамагаюцца вяртаньня білетаў, бо амаль усе карціны аказаліся падробкамі.
Амадэа Мадзільяні, "Жаніх і нявеста", 1915 г.Амадэа Мадзільяні, "Жаніх і нявеста", 1915 г.wikimedia commons/public domain

Італьянскія абаронцы правоў спажыўцоў патрабуюць вярнуць грошы за білеты ўсім наведвальнікам мастацкай выставы, экспанаты якой аказаліся фальшыўкамі. Гаворка ідзе пра прэзэнтацыю карцінаў знакамітага італьянскага мастака Амадэа Мадзільяні, якая прайшла ў Генуі летам.

Судовы працэс, які ініцыявала арганізацыя абароны правоў спажыўцоў, стаў рэакцыяй на публікацыю вынікаў экспэртызы. Адмыслоўцы даказваюць, што амаль усе карціны былі падробкамі. Некаторыя знаўцы творчасьці Мадзільяні паставілі пад сумнеў аўтэнтычнасьць палотнаў адразу пасьля таго, як убачылі іх у выставачнай залі.

Мастацтвазнаўца Ізабэла Куатрочы (Isabella Quattrocchi), якую італьянская пракуратура папрасіла дасьледаваць палотны, сьцьвердзіла, што фальшывымі былі ажно 20 з 21 прадэманстраванай карціны. Паводле экспэрткі, на выставе паказалі звычайныя сэрыйна вырабленыя рэпрадукцыі, якія «пастарылі» грубым і дылетанцкім спосабам. На думку мастацтвазнаўцы, падробленыя карціны былі выстаўленыя наўмысна, а не памылкова, а сама выстава была махінацыяй.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт