Logo Polskiego Radia
Print

Жаўнеры дэмаскіруюць сваё месцазнаходжаньне праз прыкладаньне

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.01.2018 14:08
Гаворка ідзе пра новае прыкладаньне Strava для асоб, якія займаюцца фізычнай актыўнасьцю.
pixabay.com

Жаўнеры многіх армій штодзённа хваляцца, дзе яны бегаюць, плаваюць і езьдзяць на ровары. Праблема ў тым, што яны часта робяць гэта непадалёк ад тайных базаў, а інфармацыю можна знайсьці ў інтэрнэце – паведамляе «Gazeta Wyborcza».

Гаворка ідзе пра новае прыкладаньне Strava для асоб, якія займаюцца фізычнай актыўнасьцю на паветры. Дзякуючы ёй аматары беганьня або язды на ровары могуць вызначыць трасу, якую яны прабеглі ці праехалі. У лістападзе аўтары Strava паказалі новую вэрсію глябальнай мапы дадзеных, распрацаванай на падставе GPS яе карыстальнікаў. На мапе як на далоні відаць вайсковыя базы, у тым ліку тайныя, – амэрыканскія ў Іраку, Сырыі ды Аўганістане, брытанскую на Фалькландах, расейскую ў Сырыі. Аказваецца, што жаўнеры баз, калі ідуць пабегаць, часта карыстаюцца прыкладаньнем, хаця такім чынам выдаюць тайныя дадзеныя, што пагражае бясьпецы іх саміх ды іхніх калег.

Амэрыканцы падышлі да справы сур’ёзна, пра што заявіў палкоўнік Джон Томас, прэс-сакратар галоўнага штабу кааліцыі пад камандаваньнем ЗША, якая змагаецца на Блізкім Усходзе з ісламскімі радыкаламі.

Меркаваньнем стваральнікаў Strava, падрабязная інфармацыя пра месцазнаходжаньне ды актыўнасьць жаўнераў – гэта звычайная неасьцярожнасьць, паколькі карыстальнікі могуць лёгка выбраць такі варыянт у прыладах, які не дазволіць староньнім асобам сачыць за трасай.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт