Нідэрлянды адклікаюць свайго амбасадара ў Анкары
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.02.2018 14:07
У бліжэйшы час Нідэрлянды не намерваюцца аднаўляць замарожаных адносінаў з Турэччынай.
Дамы ў Галяндыі. pixabay.com/Public Domain/CC0
Нідэрлянды адклікаюць свайго амбасадара ў Анкары
У бліжэйшы час Нідэрлянды не намерваюцца аднаўляць замарожаных адносінаў з Турэччынай.
Нідэрлянды адклікаюць свайго амбасадара ў Анкары. Міністэрства замежных спраў Нідэрляндаў паведаміла, што на месца адкліканага пасла ня будзе прызначаць новага амбасадара. Краіна ня згодзіцца таксама прызначэньне новага амбасадара Турэччыны ў Гаазе.
Гэта адказ Нідэрляндаў на дыпляматычны крызыс з Турэччынай, які працягваецца з сакавіка мінулага году. Нагадаем, тады нідэрляндзкія ўлады выслалі з краіны турэцкага міністра па справах сям’і й сацыяльных пытаньнях, які сустракаўся з выбаршчыкамі ў турэцкім консульстве ў Ратэрдаме. Сустрэча прайшла ў рамках кампаніі, перад канстытуцыйным рэфэрэндумам у Турэччыне.
У гэтым часе ў некалькіх нідэрляндзкіх гарадах адбыліся беспарадкі з удзелам турэцкай меншасьці.
Улады Нідэрляндаў таксама паведамілі, што ў бліжэйшы час яны не намерваюцца аднаўляць замарожаных адносінаў з Турэччынай.
аз
Нідэрлянды адклікаюць свайго амбасадара ў Анкары. Міністэрства замежных спраў Нідэрляндаў паведаміла, што на месца адкліканага пасла ня будзе прызначаць новага амбасадара. Краіна ня згодзіцца таксама на прызначэньне новага амбасадара Турэччыны ў Гаазе.
Гэта адказ Нідэрляндаў на дыпляматычны крызыс з Турэччынай, які працягваецца з сакавіка мінулага году. Нагадаем, тады нідэрляндзкія ўлады выслалі з краіны турэцкага міністра па справах сям’і й сацыяльных пытаньнях, які сустракаўся з выбаршчыкамі ў турэцкім консульстве ў Ратэрдаме. Сустрэча прайшла ў рамках кампаніі перад канстытуцыйным рэфэрэндумам у Турэччыне.