Logo Polskiego Radia
Print

Рэзкае падзеньне каціровак на сусьветных біржах адчулі ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.02.2018 14:01
Ці пачынаецца сусьветны крызыс? Ці крах выкліча глябальны эканамічны дэфолт?
pixabay.com/Public Domain CC0

«Gazeta Wyborcza» вяртаецца да ўчорашняга рэзкага падзеньня каціроўкі на біржах. На варшаўскай біржы каштоўных папер дзень закончыўся паніжэньнем індэксу WIG20 на 3,75%. Гэта рэха падзеяў на Wall Street.

Ці пачынаецца сусьветны крызыс? Ці крах, калі здарыцца, перарасьце ў глябальны эканамічны дэфолт? На гэтыя пытаньні немагчыма адказаць адназначна. Паводзіны рынкаў у кароткай пэрспэктыве цяжка прадбачыць. На пытаньне, чаму каціроўкі паніжаюцца, самы просты адказ: «Таму што раней павышаліся».

Польскія аналітыкі супакойваюць, што гэта яшчэ не паніка, толькі карэкціроўка. Пра паніку загаворым тады, калі курс злотага пачне падаць. Тады гэта будзе прыкмета, што інвэстары прадаюць акцыі і выходзяць з Польшчы. Пакуль што такіх сыгналаў няма. Аднак польскі ўрад не падрыхтаваны да эканамічнага крызысу. Ён павялічвае выдаткі, а не эканоміць, няма рэзэрваў на горшыя часы. Акрамя таго, ён пасварыўся з многімі дзяржавамі і міжнароднымі ўстановамі, а гэта адпужвае інвэстараў, а не прыцягвае.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт