BMW прызнаў памылку ў праграмным забесьпячэньні дызэльных рухавікоў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.02.2018 18:04
Канцэрн зьбіраецца адклікаць з рынку 11,7 тысяч аўтамабіляў для замены праграмаваньня.
Photo: adymyabya/pixabay/CC0 Creative Commons
Нямецкі аўтавытворца прызнаўся, што выпадкова ўсталяваў няправільнае праграмнае забесьпячэньне па кіраваньні фільтрацыяй выхлапных газаў.
Ідзецца пра 11,7 тысяч аўто, сярод якіх мадэлі сэрыі 5 і 7 прызначаныя на нямецкі рынак, каб усталяваць адпаведнае праграмнае забесьпячэньне. Інфармацыю агучыў прэсавы сакратар кампаніі.
З верасьня 2015 года падобны скандал закрануў Volkswagen. Амэрыканскі ўрад абвінаваціў фірму ў маніпуляваньні праграмаваньнем, каб зьнізіць выкіды выхлапных газаў.
BMW сьцьвярджае, што фірма ўсталёўвала на свае аўтамабілі падобнае абсталяваны. На мінулым тыдні нямецкае ведамства дарожнага руху ачысьціла канцэрн ад падазрэньня ў маніпуляваньні пры мадэлях 3 сэрыі.
PR/юл