Logo Polskiego Radia
Print

У Лёндане распачаўся найбольшы фэстываль польскага кіно

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.03.2018 16:01
У праграме – польская клясыка, прагляд найноўшых фільмаў, рэтраспэктывы творчасьці польскіх рэжысэраў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Skitterphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Лёндане сёньня распачаўся найбольшы фэстываль польскага кіно ў Вялікабрытаніі «Кінатэка». У праграме – польская клясыка, прагляд найноўшых польскіх фільмаў, рэтраспэктывы творчасьці польскіх рэжысэраў, дакумэнтальнае і нямое кіно. Падрыхтавана таксама спэцыяльная частка з нагоды стагодзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці. Агулам 38 паказаў.
Пасьля спэцпаказу з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы пройдзе дыскатэка ў стылі 20-х гадоў ХХ стагодзьдзя. Пачастунак таксама будзе пераносіць прысутных у мінулае – у атмасфэру варшаўскіх кавярняў пачатку ХХ стагодзьдзя. «Кінатэка» – гэта шэраг канцэртаў, выставаў і лекцый.
Фэстываль «Кінатэка» праходзяць у Лёндане ўжо 14 раз. Ён будзе працягвацца да 29 сакавіка.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт