У Францыі затрымалі Нікаля Сарказі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
20.03.2018 11:07
Палітыка дапытваюць па справе аб фінансаваньні з Лібіі яго выбарчай кампаніі ў 2007 годзе.
PAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON / POOL
У Францыі затрымалі Нікаля Сарказі
Экс-кіраўніка францускай дзяржавы дапытваюць па справе аб фінансаваньні з Лібіі яго выбарчай кампаніі ў 2007 годзе. Сарказі могуць трымаць пад вартай да 48 гадзін.
Былога прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі затрымалі ў Францыі ў аўторак, 20 сакавіка. Паведамляецца, што Сарказі затрыманы па справе аб фінансаваньні яго выбарчай кампаніі 2007 года. Яго дапыталі ў паліцэйскім участку ў Нантэрэ, а пасьля зьмясьцілі пад варту.
«Нікаля Сарказі ўпершыню дапытваюць па гэтай справе з моманту адкрыцьця справы ў красавіку 2013 года», – падкрэсьліваюць СМІ.
Сарказі таксама абвінавачваюць у незаконным фінансаваньні перадвыбарнай кампаніі ў 2012 годзе.
Нікаля Сарказі могуць трымаць пад вартай да 48 гадзін.
Былога прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі затрымалі ў Францыі ў аўторак, 20 сакавіка. Паведамляецца, што Сарказі затрыманы па справе аб фінансаваньні яго выбарчай кампаніі 2007 года. Яго дапыталі ў паліцэйскім участку ў Нантэрэ, а пасьля зьмясьцілі пад варту. Сарказі таксама абвінавачваецца ў незаконным фінансаваньні перадвыбарчай кампаніі ў 2012 годзе.
Паводле францускіх СМІ, Нікаля Сарказі ўпершыню дапытваюць па гэтай справе з моманту яе пачатку ў красавіку 2013 года.
ав