Аўтаномны аўтамабіль Ubera забіў чалавека.
Падчас пробнай язды ў Арызоне аўтаномны аўтамабіль Ubera зьбіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу. Жанчына памерла ў шпіталі. Гэта першы сьмяротны выпадак з удзелам аўтамабіля, якім кіруе кампутар.
Пасьля гэтага выпадку фірма спыніла тэставаньні аўтаномнага транспарту ў Паўночнай Амэрыцы, якія таксама праводзіліся ў Сан-Францыска, Пітсбургу і Таронта.
У нядзелю позьнім вечарам 49-гадовая Элэйн Герцбэрг праходзіла з роварам чатырохпалосную дарогу ў нявызначаным для гэтага месцы. Яе зьбіў аўтамабіль Ubera, які ехаў з хуткасьцю 65 км/г. Аўтамабіль ехаў у аўтаномным рэжыме, хоць за стырном сядзела, згодна з правіламі, асоба, якая кантралюе пробную язду. Жанчына атрымала сур’ёзныя раненьні і была перавезеная ў шпіталь, дзе і памерла.
Да гэтага часу лічылася, што дзякуючы ўвядзеньню на рынак транспарту, якім кіруе кампутар, удасца выключыць чалавечыя памылкі і абмежаваць колькасьць сьмяротных ахвяр на дарогах. Гэта быў галоўны аргумэнт на карысьць разьвіцьця гэтай тэхналёгіі.
Яшчэ ў пятніцу фірмы Uber i Waymo заклікалі Кангрэс ЗША прыняць закон, які прысьпешыў бы ўвядзеньне аўтаномных аўтамабіляў у ЗША. Некаторыя дэмакраты блякуюць прыняцьце закону па прычынах бясьпекі. Выпадак у Арызоне можа ўскладніць прыняцьце закону.

ав