Logo Polskiego Radia
Print

Д. Трамп: Рашэньне па Сырыі будзе прынятае хутка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.04.2018 15:17
ЗША хочуць, каб працу пачалі інспэктары, якія высьвятляць, ці на самой справе адбылася хіматака.
PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Д. Трамп: Рашэньне ў справе Сырыі будзе прынятае хутка
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што рашэньне ў справе баявых дзеяньняў у Сырыі будзе прынятае «дастаткова хутка». На сустрэчы з журналістамі ён падкрэсьліў, што ён сам і яго каманда ўважліва сочаць за сытуацыяй у Сырыі, дзе адбылася хімічная атака на горад Дума.
У справе Сырыі выказаўся таксама міністар абароны ЗША Джэймс Мэціс. Выступаючы перад Палатай прадстаўнікоў ён адмовіўся распавесьці пра вайсковыя пляны ў дачыненьні да Сырыі. Мэціс толькі патлумачыў, што адной з галоўных засьцярог да мілітарнай апэрацыі зьяўляецца рызыка выбуху канфлікту, бакамі ў якім зьяўляюцца Расея, Іран, Турцыі і іншыя краіны.
Міністар абароны паінфармаваў кангрэсмэнаў, што ЗША хочуць, каб у Сырыі як мага хутчэй пачалі працаваць інспэктары, якія будуць высьвятляць, ці на самой справе адбылася хімічная атака.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт