Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Філіпін асабіста загадаў выдаліць з краіны манашку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.04.2018 12:51
Прэзыдэнт Радрыга Дутэртэ абвінаваціў сястру Фокс у палітычнай дзейнасьці.
pixabay.com/CC0

Прэзыдэнт Філіпін асабіста загадаў выдаліць з краіны манашку
Філіпінскія ўлады загадалі выдаліць з краіны каталіцкую манашку, якая паходзіць з Аўстраліі. Прэзыдэнт Радрыга Дутэртэ абвінаваціў яе ў палітычнай дзейнасьці. Больш за 80% філіпінцаў – гэта каталікі.
Манашка павінна пакінуць краіну цягам 30 дзён, міграцыйная служба анулявала яе місіянэрскую візу. Як патлумачылі службы, манашка з ордэну Найсьвяцейшай Панны Марыі з Сыёну «прымала ўдзел у дзейнасьці, недазволенай умовамі яе візы».
71-гадовая манашка Патрыцыя Фокс зьяўляецца другім крытычна настаўленым да палітыкі філіпінскага прэзыдэнта іншаземцам, выдаленым з гэтай краіны. Першым быў Джакама Філібэка, намесьнік генэральнага сакратара Партыі эўрапейскіх сацыялістаў, якая асудзіла «пазасудовыя забойствы», зьдзейсьненыя на Філіпінах.
Сястра Фокс, якая доўгі час жыве ў Маніле, сказала, што далучылася да кампаніі, якая высьвятляе магчымыя парушэньні правоў чалавека ў дачыненьні да фэрмэраў з боку жаўнераў, якія змагаюцца з камуністычнымі паўстанцамі.
На мінулым тыдні прэзыдэнт Дутэртэ асабіста загадаў арыштаваць манашку, каб перасьцерагчы іншаземцаў, крытычных у дачыненьні да ўраду.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт