Logo Polskiego Radia
Print

Нападнік з нажом накінуўся на мінакоў у Гаазе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.05.2018 14:03
Тры асобы моцна параненыя, паліцыя затрымала злачынцу.
Foto: Pixabay.com/CC0

У цэнтры Гаагі ў суботу ўвечары невядомы кінуўся з нажом на людзей, што знаходзіліся ў цэнтры горада.

Паводле сьведак, зламысьнік параніў трох чалавек, перш чым ён быў затрыманы паліцыяй. Матывы дзеяньняў злачынцы пакуль не вядомыя.

Улады не пацьвердзілі інфармацыю часткі сродкаў масавай інфармацыі, што падчас нападу на мінакоў атакуючы крычаў «Алах Акбар».

Сьледзтва ідзе поўным ходам, паведаміла паліцыя. Паліцыя таксама зазначыла, што 31-гадовы мужчына вядомы паліцыі з-за сваіх «дзіўных паводзінаў».

Параненыя асобы дастаўлены ў шпіталь. У якім яны стане, не паведамляецца.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт