Украінская армія выпрабавала амэрыканскія комплексы Javelin
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        23.05.2018 17:21
                    
                    За 37 комплексаў Javelin і 210 процітанкавых ракет да іх Украіна заплаціла 47 мільёнаў даляраў.
                
                         Пераносны супрацьтанкавы ракетны комплекс Javelin.By Photo by Sgt. 1st Class Ben Houtkooper 34th Red Bull Infantry Division - https://www.dvidshub.net/image/2673475/practice-makes-perfect-saber-strike, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=49778464
Пераносны супрацьтанкавы ракетны комплекс Javelin.By Photo by Sgt. 1st Class Ben Houtkooper 34th Red Bull Infantry Division - https://www.dvidshub.net/image/2673475/practice-makes-perfect-saber-strike, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=49778464
                     
Украінская армія выпрабавала амэрыканскія комплексы Javelin
За 37 комплексаў Javelin і 210 процітанкавых ракет да іх Украіна заплаціла 47 мільёнаў даляраў.
Украінская армія выпрабавала, пастаўленыя амэрыканцамі пераносныя супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin. На палігоне прысутнічаў прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка.
„Магчымасьці баявога выкарыстаньня комплексаў вельмі вялікія”, - сказаў прэзыдэнт.
Ён таксама падкрэсьліў, што амэрыканская зброя прычыніцца да ўмацаваньня абараназдольнасьці ўкраінскай арміі. Прэзыдэнт падкрэсьліў, што хоць амэрыканскія комплексы маюць абарончы характар, то яны могуць быць выкарыстаныя, напрыклад, падчас расейскага ўдару па пазыцыях украінскага войска.
Паводле Дзярждэпартамэнту ЗША, Украіна купіла 37 пераносных супрацьтанкавых ракетных комплексаў Javelin і 210 процітанкавых ракет да іх на суму 47 мільёнаў даляраў.
аз
 Украінская армія выпрабавала, пастаўленыя амэрыканцамі, пераносныя супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin. На палігоне прысутнічаў прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка.