Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп пагадзіўся сустрэцца з Кім Чэн Ынам

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.06.2018 11:07
Асноўнай тэмай перамоваў будзе дэнуклеарызацыя Карэйскай паўвыспы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд ТрампПрэзыдэнт ЗША Дональд ТрампPAP/EPA/OLIVIER DOULIERY / POOL

Дональд Трамп пагадзіўся сустрэцца з Кім Чэн Ынам
У Сінгапуры падчас Азіяцкага саміту бясьпекі адбылася сустрэча міністра абароны Злучаных Штатаў Джэймса Мэціса з паўднёвакарэйскім калегам. Міністар абароны ЗША падкрэсьліў, што перамовы, прысьвечаныя бясьпецы ў Азіі адбываюцца ў гістарычны момант. Джэйм Маціс дадаў, што ён падтрымлівае намаганьні дыпляматаў, якія спрабуюць станоўча вырашыць пытаньне аб ядзернай праграме КНДР.
Раней Дональд Трамп абвясьціў аб тым, што 12 чэрвеня ў Сінгапуры адбудзецца саміт паміж ЗША і КНДР, на якім прэзыдэнт Злучаных Штатаў намераны сустрэцца з кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам.
Азіяцкі саміт бясьпекі, таксама вядомы як «Шангры-Ла дыялог» зьяўляецца адной з найбольш важных падзеяў, прысьвечаных пытаньням бясьпекі ў Азіі. Сёлета саміт адбываецца ў 17-ы раз.
эж

У Сінгапуры падчас Азіяцкага саміту бясьпекі адбылася сустрэча міністра абароны Злучаных Штатаў Джэймса Мэціса з паўднёвакарэйскім калегам.

Міністар абароны ЗША падкрэсьліў, што перамовы, прысьвечаныя бясьпецы ў Азіі адбываюцца ў гістарычны момант. Джэймс Мэціс дадаў, што ён падтрымлівае намаганьні дыпляматаў, якія спрабуюць станоўча вырашыць пытаньне аб ядзернай праграме КНДР.

Раней Дональд Трамп абвясьціў аб тым, што 12 чэрвеня ў Сінгапуры адбудзецца саміт паміж ЗША і КНДР, на якім прэзыдэнт Злучаных Штатаў намераны сустрэцца з кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам. Асноўнай тэмай перамоваў будзе дэнуклеарызацыя Карэйскай паўвыспы.

Азіяцкі саміт бясьпекі, таксама вядомы як «Шангры-Ла дыялог» зьяўляецца адной з найбольш важных падзеяў, прысьвечаных пытаньням бясьпекі ў Азіі. Сёлета саміт адбываецца ў 17-ы раз.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт