Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік МЗС Украіны падзякаваў ЭЗ за падоўжаньне санкцый супраць Крыму

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.06.2018 16:39
Надалей нельга будзе імпартаваць з паўвострава ў ЭЗ тавары й інвэставаць эўрапейскім кампаніям у Крыме.
Паўвостраў КрымПаўвостраў Крымpixabay.com/Public Domain CC0

Міністар замежных справаў Украіны Павел Клімкін падзякаваў Эўразьвязу за падоўжаньне санкцый супраць Крыму, занятага Расеяй насуперак міжнароднаму праву. У прыватнасьці, надалей нельга будзе імпартаваць з паўвострава ў эўрасупольнасьць тавары й інвэставаць эўрапейскім кампаніям у Крыме. Забарона перш за ўсё тычыцца энэргетычнага, тэлекамунікацыйнага й інфраструктурнага сэктараў.
Санкцыі таксама ахопліваюць забарону на продаж тэхналёгій па здабычы газу й нафты. Акрамя таго, суднам, якія плаваюць пад сьцягамі краін Эўразьвязу, забаронена заходзіць у крымскія парты за выключэньнем экстранных сытуацый.

Міністар замежных справаў Украіны Павел Клімкін падзякаваў Эўразьвязу за падоўжаньне санкцый супраць Крыму, занятага Расеяй насуперак міжнароднаму праву.

У прыватнасьці, надалей нельга будзе імпартаваць з паўвострава ў эўрасупольнасьць тавары й інвэставаць эўрапейскім кампаніям у Крыме. Забарона перш за ўсё тычыцца энэргетычнага, тэлекамунікацыйнага й інфраструктурнага сэктараў.

Санкцыі таксама ахопліваюць забарону на продаж тэхналёгій па здабычы газу й нафты. Акрамя таго, суднам, якія плаваюць пад сьцягамі краін Эўразьвязу, забаронена заходзіць у крымскія парты за выключэньнем экстранных сытуацый.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт