Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’еры Вышаградзкай групы ня прымуць удзелу ў нядзельным саміце ЭЗ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.06.2018 17:54
Прэм’еры ня бачаць сэнсу прымаць удзелу ў сустрэчы, паколькі яна прысьвечаная «нясьвежым прапановам».
Прэм'ер Чэхіі Андрэй Бабіш, канцлер Аўстрыі Сэбасьцьян Курц, прэм'ер Вугоршчыны Віктар Орбан, прэм'ер Славакіі Пэтэр Пэлегрыні, прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі Прэм'ер Чэхіі Андрэй Бабіш, канцлер Аўстрыі Сэбасьцьян Курц, прэм'ер Вугоршчыны Віктар Орбан, прэм'ер Славакіі Пэтэр Пэлегрыні, прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі PAP/EPA/Szilard Koszticsak

Прэм’еры Вышаградзкай групы ня прымуць удзелу ў нядзельным саміце ЭЗ
Прэм’еры Вышаградзкай групы ня прымуць удзелу ў нядзельным саміце Эўразьвязу, прысьвечаным пытаньню мігрантаў, які ў Брусэлі праводзіць Эўрапейская камісія. Пра гэта кіраўнікі ўрадаў Вугоршчыны, Славакіі, Польшчы й Чэхіі паведамілі на сустрэчы ў Будапэшце. У ёй таксама ўдзел прымаў канцлер Аўстрыі Сэбасьцьян Курц.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі сказаў, што прэм’еры Вышаградзкай групы ня бачаць сэнсу прымаць удзелу ў сустрэчы, паколькі яна прысьвечаная «нясьвежым прапановам». Паводле Маравецкага, Вышаградзкая група ня можа згадзіцца зь «незразумелымі прапановамі» Эўракамісіі наконт разьмеркаваньня мігрантаў на тэрыторыі паасобных краін ЭЗ. Вышаградзкую групу падтрымлівае таксама Аўстрыя, якая таксама не згаджаецца на прапановы Эўракамісіі. Канцлер Аўстрыі аднак прыме ўдзел у саміце ў Брусэлі, паколькі Вена зь ліпеня да канца году будзе ўзначальваць працы ў Эўразьвязе.

Прэм’еры Вышаградзкай групы ня прымуць удзелу ў нядзельным саміце Эўразьвязу, прысьвечаным пытаньню мігрантаў, які ў Брусэлі праводзіць Эўрапейская камісія. Пра гэта кіраўнікі ўрадаў Вугоршчыны, Славакіі, Польшчы й Чэхіі паведамілі на сустрэчы ў Будапэшце. У ёй таксама ўдзел прымаў канцлер Аўстрыі Сэбасьцьян Курц.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі сказаў, што прэм’еры Вышаградзкай групы ня бачаць сэнсу прымаць удзелу ў сустрэчы, паколькі яна прысьвечаная «нясьвежым прапановам». Паводле Маравецкага, Вышаградзкая група ня можа згадзіцца зь «незразумелымі прапановамі» Эўракамісіі наконт разьмеркаваньня мігрантаў на тэрыторыі паасобных краін ЭЗ. Вышаградзкую групу падтрымлівае таксама Аўстрыя, якая таксама не згаджаецца на прапановы Эўракамісіі.

Канцлер Аўстрыі аднак прыме ўдзел у саміце ў Брусэлі, паколькі Вена зь ліпеня да канца году будзе ўзначальваць працы ў Эўразьвязе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт