Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп: Наша іміграцыйная сыстэма - гэта кпіна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.06.2018 16:15
Амэрыканскі прэзыдэнт прапануе выдвараць нелегалаў з ЗША безь ніякага суду.
Амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп.Амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп.PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Дональд Трамп: Наша іміграцыйная сыстэма - гэта кпіна
Амэрыканскі прэзыдэнт прапануе выдвараць нелегалаў з ЗША безь ніякага суду.
Паводле Дональда Трампа, іншаземцы, якія нелегальна перасякаюць межы ЗША, павінны быць выдвараныя безь ніякага суду. Амэрыканскі прэзыдэнт раскрытыкаваў цяперашнюю іміграцыйную сыстэму сваёй краіны й заклікаў да ўзмацненьня памежнага кантролю.
„Мы ня можам дазволіць на тое, каб гэтыя людзі апанавалі нашую краіну”, - напісаў амэрыканскі прэзыдэнт у Твітары. Ён дадаў, што чалавек, які нелегальна перасякае межы ЗША, павінен быць неадкладна дэпартаваны без суду.
„Наша іміграцыйная сыстэма - гэта кпіна”, - сказаў Дональд Трамп.
Прапанова прэзыдэнта, гэта адказ на перагружваньне іміграцыйных судоў у ЗША. Гэта прычыняецца да таго, што многія нелегальныя імігранты чакаюць працэсу на працягу некалькіх месяцаў, ці нават гадоў. Гэта выклікае дадатковыя праблемы.
Тым ня менш выдварэньне імігрантаў безь ніякага суду можа парушаць Канстытуцыю, паколькі ў ЗША права на справядлівы суд датычыць таксама нелегалаў.
У цяперашні час гэтак званая хуткая дэпартацыя выкарыстоўваецца толькі ў дачыненьні да асоб, затрыманых на мяжы й не пазьней, чым за два тыдні ад моманту затрыманьня.
аз

Паводле Дональда Трампа, іншаземцы, якія нелегальна перасякаюць межы ЗША, павінны быць выдвараныя безь ніякага суду. Амэрыканскі прэзыдэнт раскрытыкаваў цяперашнюю іміграцыйную сыстэму сваёй краіны й заклікаў да ўзмацненьня памежнага кантролю.

„Мы ня можам дазволіць, каб гэтыя людзі апанавалі нашую краіну”, - напісаў амэрыканскі прэзыдэнт у Твітары. Ён дадаў, што чалавек, які нелегальна перасякае межы ЗША, павінен быць неадкладна дэпартаваны без суду.

„Наша іміграцыйная сыстэма - гэта кпіна”, - сказаў Дональд Трамп.

Прапанова прэзыдэнта - гэта адказ на перагружваньне іміграцыйных судоў у ЗША. Гэта прычыняецца да таго, што многія нелегальныя імігранты чакаюць працэсу на працягу некалькіх месяцаў ці нават гадоў. Гэта выклікае дадатковыя праблемы.

Тым ня менш выдварэньне імігрантаў безь ніякага суду можа парушаць Канстытуцыю, паколькі ў ЗША права на справядлівы суд датычыць таксама нелегалаў.

У цяперашні час гэтак званая хуткая дэпартацыя выкарыстоўваецца толькі ў дачыненьні да асоб, затрыманых на мяжы й не пазьней, чым праз два тыдні пасьля моманту затрыманьня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт