Парашэнка: Кожная краіна ЭЗ павінна дапамагчы Данбасу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.08.2018 17:12
Ён мае намер заклікаць краіны ЭЗ узяць шэфства над аднаўленьнем канкрэтных населеных пунктаў.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнкафота: афіцыйны профіль прэзыдэнта Ўкраіны ў сетцы Twitter
Парашэнка: Кожная краіна ЭЗ павінна дапамагчы Данбасу
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка мае намер заклікаць краіны Эўразьвязу ўзяць шэфства над аднаўленьнем канкрэтных населеных пунктаў у Данецкай і Луганскай абласьцях.
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў падчас паездкі ў горад Аўдзееўка, паведамляе Інтэрфакс-Украіна ў нядзелю, 26 жніўня.
«Украінскія паслы будуць займацца некалькімі вельмі важнымі рэчамі – мабілізацыяй сродкаў сьвету для аднаўленьня інфраструктуры Данбаса», – сказаў Парашэнка.
Ён адзначыў, што сабраныя сродкі пойдуць, у тым ліку, і на будаўніцтва дарог у Данбасе.
Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, кіраўніцтва Ўкраіны й яе дыпляматычныя прадстаўніцтвы будуць рабіць усё, «каб кожная краіна Эўрапейскага Зьвязу ўзяла на сябе адказнасьць па аднаўленьні канкрэтнага населенага пункта ў Данбасе – у Данецкай і Луганскай абласьцях».

вс