Logo Polskiego Radia
Print

Мантсэрат Кабалье шпіталізавалі ў Барсэлёне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.09.2018 19:06
У 2012 годзе перад дабрачынным канцэртам сьпявачка страціла прытомнасьць і была шпіталізаваная зь мікраінсультам.
Мантсэрат Кабалье на сцэне, 2016 годМантсэрат Кабалье на сцэне, 2016 годyoutube.com/screen

Мантсэрат Кабалье шпіталізавалі ў Барсэлёне
Гішпанская опэрная спявачка Мантсэрат Кабалье шпіталізаваная ў Барсэлёне, паведамляюць гішпанскія СМІ. Інфармацыю пацьвердзілі ў мэдцэнтры.
85-гадовую сьпявачку шпіталізавалі ў мэдыцынскую ўстанову пяць дзён таму з-за праблем з жоўцевым пухіром. Лячэньне праходзіць пасьпяхова, сьпявачку неўзабаве плянуюць выпісаць.
Мантсэрат Кабалье нарадзілася ў 1933 годзе ў Барсэлёне. У 1956 годзе яна паступіла ў Базэльскага опэру, пасьля чаго выступала на сцэнах Мілана, Вены, Лісабона, Нью-Ёрка й іншых гарадоў сьвету.
З-за рэзкага пагаршэньня стану здароўя ў 1992 годзе артыстка сышла са сцэны. Лекары дыягнаставалі ў яе рак. Пасьля доўгага перапынку Кабалье вярнулася на сцэну ў 2002 годзе. У 2012 годзе перад дабрачынным канцэртам у Екацярынбургу сьпявачка страціла прытомнасьць і была шпіталізаваная зь мікраінсультам.

Гішпанская опэрная спявачка Мантсэрат Кабалье шпіталізаваная ў Барсэлёне, паведамляюць гішпанскія СМІ. Інфармацыю пацьвердзілі ў мэдцэнтры.

85-гадовую сьпявачку шпіталізавалі ў мэдыцынскую ўстанову пяць дзён таму з-за праблем з жоўцевым пухіром. Лячэньне праходзіць пасьпяхова, сьпявачку неўзабаве плянуюць выпісаць.

Мантсэрат Кабалье нарадзілася ў 1933 годзе ў Барсэлёне. У 1956 годзе яна паступіла ў Базэльскага опэру, пасьля чаго выступала на сцэнах Мілана, Вены, Лісабона, Нью-Ёрка й іншых гарадоў сьвету.

З-за рэзкага пагаршэньня стану здароўя ў 1992 годзе артыстка сышла са сцэны. Лекары дыягнаставалі ў яе рак. Пасьля доўгага перапынку Кабалье вярнулася на сцэну ў 2002 годзе.

У 2012 годзе перад дабрачынным канцэртам у Екацярынбургу сьпявачка страціла прытомнасьць і была шпіталізаваная зь мікраінсультам.

рбк/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт