Amnesty International прызнала Аляксея Навальнага вязьнем сумленьня
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        25.09.2018 15:59
                    
                    Міжнародная праваабарончая арганізацыя патрабуе тэрміновага вызваленьня расейскага апазыцыянэра.
                
                         PAP/EPA/YURI KOCHETKOV
PAP/EPA/YURI KOCHETKOV
                     
Amnesty International прызнала Аляксея Навальнага вязьнем сумленьня. Міжнародная праваабарончая арганізацыя патрабуе тэрміновага вызваленьня расейскага апазыцыянэра.
Учора расейскага палітыка выпусьцілі з арышту пасьля 30 дзён пазбаўленьня волі і ў гэты ж самы дзень яго прыгаварылі на чарговыя 20 дзён арышту. Гэта ўжо дзясяты адміністрацыйны арышт Навальнага, які агулам у гэтым годзе адсядзеў 173 дні.
Amnesty International зьвяртае ўвагу, што прозьвішча Навальнага здаўна атаесамляецца ў сьвеце з мірнымі дэманстрацыямі расейцаў. «Тысячы людзей у цэлай Расеі адказваюць на заклікі Навальнага, каб пратэставаць супраць парушэньня грамадзянскіх свабод, карупцыі і павышэньня пэнсійнага ўзросту, за што іх перасьледуюць», – заявіла кіраўнічка маскоўскага бюро Amnesty International Натальля Зьвягіна.
Арганізацыя патрабуе вызваленьня палітыка і спыненьня рэпрэсій у дачыненьні да яго прыхільнікаў. У сваю чаргу незалежныя камэнтатары мяркуюць, што Крэмль помсьціць лідару апазыцыі за апошнія выбарчыя паразы. Паводле іх, цяперашняя расейская ўлада ставіцца да Навальнага як да «прычыны ўсіх праблем».

ав