Logo Polskiego Radia
Print

У Брусэлі праходзіць саміт Эўропа-Азія

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.10.2018 15:55
Больш за 50 дэлегацый з двух кантынэнтаў размаўляюць пра гандаль, камунікацыю, устойлівае разьвіцьцё, бясьпеку і клімат.
PAP/EPA/PETER KLAUNZER

Больш за 50 дэлегацый з двух кантынэнтаў сустрэліся ў Брусэлі на саміце Эўропа-Азія з удзелам лідараў краін абодвух рэгіёнах. Яны размаўляюць пра гандаль, камунікацыю, устойлівае разьвіцьцё, бясьпеку і клімат.
У кастрычніку Эўразьвяз запусьціў стратэгію на карысьць пашыранай супрацы з Азіяй. Абмен тавараў і паслуг з азіяцкімі краінамі павінен паўплываць на гаспадарчае разьвіцьцё. Усё ж абмен павінен абапірацца на эўразьвязаўскія прынцыпы.
Сёньня ў Брусэлі таксама праходзіць саміт Эўропа-Паўднёвая Карэя. Кіраўнікі ўрадаў закранаюць, між іншым, тэму дэнуклеарызацыі паўвыспы.
Праходзяць таксама індывідуальныя перамовы палітыкаў. Польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі ўчора сустрэўся з прэм’ерамі Японіі і Кітаю, сёньня з кіраўнікамі ўрадаў Віетнаму і Сінгапуру.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт