Logo Polskiego Radia
Print

Расея мадэрнізуе ваенную сыстэму ў Калінінградзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.10.2018 17:00
Такія высновы зробленыя на аснове спадарожнікавых здымкаў, апублікаваных тэлевізіяй CNN.
PAP/EPA/ALEXEY NIKOLSKY/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

Расея мадэрнізуе ваенную сыстэму ў Калінінградзе. Такія высновы зробленыя на аснове спадарожнікавых здымкаў, апублікаваных тэлевізіяй CNN. Паводле амэрыканскага тэлеканалу, расейцы будуюць, між іншым, дзясяткі новых бункераў у раёне Прыморска.
Апублікаваныя CNN здымкі паходзяць ад ізраільскай фірмы ImageSat International. Яны былі зробленыя паміж 19 ліпенем і 1 кастрычнікам. На іх ёсьць база, у якой расейцы трымаюць ядзерную зброю. Закончаныя таксама 40 новых бункераў, гэтым самым павялічыўся аб’ём ваенных складоў блізу Прыморска. Новыя бункеры пабудаваныя вакол старых, меншых аб’ектаў.
Іншыя фотаздымкі паказваюць мадэрнізацыю авіябазаў у Чкалаўску і Чарняхоўску, куды ў мінулым годзе былі перанесеныя ракетныя сыстэмы Іскандэр.
CNN падкрэсьлівае стратэгічнае значэньне Калінінграду з увагі на яго лякалізацыю ля межаў НАТО.

Паводле амэрыканскага тэлеканалу, расейцы будуюць, між іншым, дзясяткі новых бункераў у раёне Прыморска.

Апублікаваныя CNN здымкі паходзяць ад ізраільскай фірмы ImageSat International. Яны былі зробленыя паміж 19 ліпенем і 1 кастрычнікам. На іх ёсьць база, у якой расейцы трымаюць ядзерную зброю. Закончаныя таксама 40 новых бункераў, гэтым самым павялічыўся аб’ём ваенных складоў блізу Прыморска. Новыя бункеры пабудаваныя вакол старых, меншых аб’ектаў.

Іншыя фотаздымкі паказваюць мадэрнізацыю авіябазаў у Чкалаўску і Чарняхоўску, куды ў мінулым годзе былі перанесеныя ракетныя сыстэмы Іскандэр.

CNN падкрэсьлівае стратэгічнае значэньне Калінінграду з увагі на яго лякалізацыю ля межаў НАТО.

fd

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт