Logo Polskiego Radia
Print

Папа Рымскі павіншаваў са 100-годзьдзем незалежнасьці Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.11.2018 14:43
Францішак зазначае ў лісьце, што будзе маліцца за ўсіх палякаў, за мір і адзінства на іх радзіме.
Папа Рымскі Францішак прымае ў Ватыкане дэлегацыю каталіцкіх біскупаў Румыніі й МалдовыПапа Рымскі Францішак прымае ў Ватыкане дэлегацыю каталіцкіх біскупаў Румыніі й МалдовыPAP/EPA/VATICAN MEDIA HANDOUT

Папа Рымскі павіншаваў са 100-годзьдзем незалежнасьці Польшчы
У Ватыкане апублікавана віншаваньне Папы Рымскага Францішка з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы, якое адзначаецца 11 лістапада. Ліст пантыфіка адрасаваны старшыні Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы арцыбіскупу Станіславу Гандэцкаму.
У лісьце Францішак піша, што за незалежнасьць палякі заплацілі вельмі высокую цану, у тым ліку крывёю. Папа Рымскі падкрэсьлівае ў пасланьні, што без Польшчы не было б хрысьціянскай гісторыі Эўропы. Пантыфік таксама нагадвае, што палякам у змаганьні за незалежнасьць дапамагала вера. Францішак зазначае ў лісьце, што будзе маліцца за ўсіх палякаў, за мір і адзінства на іх радзіме.
Ліст Папы Рымскага будзе зачытаны ва ўсіх польскіх касьцёлах у Дзень незалежнасьці 11 лістапада.

У Ватыкане апублікавана віншаваньне Папы Рымскага Францішка з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы, якое адзначаецца 11 лістапада. Ліст пантыфіка адрасаваны старшыні Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы арцыбіскупу Станіславу Гандэцкаму.

У лісьце Францішак піша, што за незалежнасьць палякі заплацілі вельмі высокую цану, у тым ліку крывёю. Папа Рымскі падкрэсьлівае ў пасланьні, што бяз Польшчы не было б хрысьціянскай гісторыі Эўропы. Пантыфік таксама нагадвае, што палякам у змаганьні за незалежнасьць дапамагала вера. Францішак зазначае ў лісьце, што будзе маліцца за ўсіх палякаў, за мір і адзінства на іх радзіме.

Ліст Папы Рымскага будзе зачытаны ва ўсіх польскіх касьцёлах у Дзень незалежнасьці 11 лістапада.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт