Logo Polskiego Radia
Print

Аварыя на вугальнай шахце ў Кітаі: ёсьць сьмяротныя ахвяры

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.12.2018 13:18
У шахтах КНР штогод гінуць тысячы шахтароў, менавіта кітайскія шахты лічацца самымі небясьпечнымі ў сьвеце.
Photo: pixabay.com/CC0

Аварыя на вугальнай шахце ў Кітаі: ёсьць сьмяротныя ахвяры
На паўднёвым захадзе Кітая, у горадзе Чунцын адбылася трагедыя ў вугальнай шахце – як мінімум 7 чалавек загінула, яшчэ тры чалавекі атрымалі раненьні. Адзін з параненых знаходзіцца ў цяжкім стане паведамляе агенцтва Сіньхуа.
У шахта КНР, штогод гінуць тысячы шахтароў, менавіта кітайскія шахты лічацца самымі небясьпечнымі ў сьвеце. Асноўнымі прычынамі трагедый зьяўляецца адсутнасьць сталага нагляду, а таксама недакладныя нормы эксплёатацыі.
У 2017 годзе ў кітайскіх вугальных шахтах адбылося 219 аварый, у выніку якіх загінула 375 шахтароў. Аднак, дадзеная статыстыка сьведчыць аб узмацненьні бясьпекі ў кітайскіх шахтах. На пачатку ХХІ стагодзьдзя штогод у шахтах КНР гінула каля 7 тысяч шахтароў.

На паўднёвым захадзе Кітая, у горадзе Чунцын адбылася трагедыя ў вугальнай шахце – як мінімум 7 чалавек загінула, яшчэ тры чалавекі атрымалі раненьні. Адзін з параненых знаходзіцца ў цяжкім стане паведамляе агенцтва Сіньхуа.

У шахтах КНР штогод гінуць тысячы шахтароў, менавіта кітайскія шахты лічацца самымі небясьпечнымі ў сьвеце. Асноўнымі прычынамі трагедый зьяўляецца адсутнасьць сталага нагляду, а таксама недакладныя нормы эксплёатацыі.

У 2017 годзе ў кітайскіх вугальных шахтах адбылося 219 аварый, у выніку якіх загінула 375 шахтароў. Аднак, дадзеная статыстыка сьведчыць аб узмацненьні бясьпекі ў кітайскіх шахтах. На пачатку ХХІ стагодзьдзя штогод у шахтах КНР гінула каля 7 тысяч шахтароў.

PAP/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт