Logo Polskiego Radia
Print

У ЭЗ дасягнулі кампраміс па рэформе рынку электраэнэргіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.12.2018 11:57
Ня ўсе патрабаваньні польскага боку бяруцца пад увагу ў гэтым пагадненьні.
У ЭЗ дасягнулі кампраміс па рэформе рынку электраэнэргіі.У ЭЗ дасягнулі кампраміс па рэформе рынку электраэнэргіі.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

У ЭЗ дасягнулі кампраміс па рэформе рынку электраэнэргіі
Ня ўсе патрабаваньні польскага боку бяруцца пад увагу ў гэтым пагадненьні.
Пасьля больш за 14 гадзін перамоў прадстаўнікі краін-членаў ЭЗ і Эўрапарлямэнту дасягнулі пагадненьне па рэформе рынку электраэнэргіі ў Эўразьвязе.
Згаданае пагадненьне бярэ пад увагу толькі частку найважнейшых патрабаваньняў Польшчы, датычных дзяржаўнай падтрымкі для вугальных электрастанцый. Цяпер дакумэнт павінны адобрыць дзяржавы-члены й Эўрапейскі парлямэнт.
Для Польшчы адным з найважнейшых было пытаньне ліміту на выкід вуглякіслага газу (550 грам на кілават-гадзіну), які выключае дзяржаўную падтрымку для вугальных электрастанцыі ў рамках рынку электраэнэргіі ЭЗ.
Новыя правілы не прымяняюцца да доўгатэрміновых кантрактаў, заключаных у Польшчы ў рамках рынку электраэнэргіі, на якія раней пагадзілася Эўракамісія.
Пасьля 1 ліпеня 2025 году вугальныя электрастанцый у ЭЗ ня змогуць карыстацца дзяржаўнымі субсыдыямі. Польшча разьлічвала, што гэты тэрмін удасца перасунуць на 2030 год. Аднак гэта не атрымалася.
Таксама не ўдалося дамовіцца наконт згоды на тое, каб электрастанцыі, якія знаходзяцца на этапе будаўніцтва, як, напрыклад, электрастанцыя ў Астралэнцы (Ostrołęka) на ўсходзе Польшчы, у будучыні маглі карыстацца фінансавай падтрымкай дзяржавы.
Пераходны пэрыяд будзе прымяняцца толькі да тых электрастанцыяў, якія будуць працаваць у моманце ўваходу ў сілу новых палажэньняў і якія вытвараюць электраэнэргію для камэрцыйных патрэб.
аз

Пасьля больш за 14 гадзін перамоў прадстаўнікі краін-членаў ЭЗ і Эўрапарлямэнту дасягнулі пагадненьне па рэформе рынку электраэнэргіі ў Эўразьвязе.

Згаданае пагадненьне бярэ пад увагу толькі частку найважнейшых патрабаваньняў Польшчы, датычных дзяржаўнай падтрымкі для вугальных электрастанцый. Цяпер дакумэнт павінны адобрыць дзяржавы-члены й Эўрапейскі парлямэнт. Для Польшчы адным з найважнейшых было пытаньне ліміту на выкід вуглякіслага газу (550 грам на кілават-гадзіну), які выключае дзяржаўную падтрымку для вугальных электрастанцыі ў рамках рынку электраэнэргіі ЭЗ.

Новыя правілы не прымяняюцца да доўгатэрміновых кантрактаў, заключаных у Польшчы ў рамках рынку электраэнэргіі, на якія раней пагадзілася Эўракамісія.
Пасьля 1 ліпеня 2025 году вугальныя электрастанцый у ЭЗ ня змогуць карыстацца дзяржаўнымі субсыдыямі. Польшча разьлічвала, што гэты тэрмін удасца перасунуць на 2030 год. Аднак гэта не атрымалася.

Таксама не ўдалося дамовіцца наконт згоды на тое, каб электрастанцыі, якія знаходзяцца на этапе будаўніцтва, як, напрыклад, электрастанцыя ў Астралэнцы (Ostrołęka) на ўсходзе Польшчы, у будучыні маглі карыстацца фінансавай падтрымкай дзяржавы.

Пераходны пэрыяд будзе прымяняцца толькі да тых электрастанцыяў, якія будуць працаваць у моманце ўваходу ў сілу новых палажэньняў і якія вытвараюць электраэнэргію для камэрцыйных патрэб.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт