Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы і туркі абмяркоўваюць будучыню курдаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.12.2018 18:11
Гэта наступствы вываду войск ЗША з Сырыі, якія кінулі без падтрымкі сваіх саюзьнікаў.
Фото: commons.wikimedia.org/www.youtube.com/watch?v=V-QFVCnd7Po

У Маскве сустрэліся міністры замежных спраў і абароны Расеі ды Турэччыны. Яны размаўлялі пра будучыню курдаў у Сырыі пасьля вываду амэрыканскіх войскаў.

Курды адчуваюць сябе здраджанымі прэзыдэнтам Трампам. Яны ўжо зьвярнуліся з просьбай да войск Асада ў абароне ад турэцкага нападу.

Кіраўнік МЗС Турэччыны Мэўлют Чавушаглу запэўніў, што Анкара гатовая супрацоўнічаць з Расеяй ды Іранам пры вырашэньні рэгіянальных праблем, у тым ліку гуманітарных.

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў пацьвердзіў, што абедзьве краіны дамовіліся каардынаваць сваю дзейнасьць. Пры гэтым Масква і Анкара ўзялі на сябе абавязак «паважаць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Сырыі.»

Палітыкі сустрэліся ў Маскве, каб абмеркаваць вакуўм, які стварае вывад амэрыканскіх войскаў з Сырыі.

У сваю чаргу ЗША перад вывадам войскаў з Сырыі могуць пакінуць зброю курдам. Гаворка ідзе пра бронетэхніку, мінамёты і супрацьтанкавыя ракетныя комплексы. Пры гэтым, канчатковае рашэньне яшчэ не прынятае.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт